Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Напад на консульства Эстоніі ў Менску (Фота) 10:14, 23/01/2007, фота ByMedia.net
Невядомыя кінулі на тэрыторыю генконсульства Эстоніі ў Менску бутэльку з чорнай фарбай і ўлёткі з заклікам адмовіцца ад зносу помнікаў савецкім воінам. Пра гэта паведаміў “Інтэрфакс”. Генконсульства пакуль не каментуе здарэнне.
18 студзеня прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес зацвердзіў Закон “Аб абароне воінскіх пахаванняў”. Гэты дакумент разам з іншым законапраектам “Аб зносе забароненых збудаванняў” забяспечыць заканадаўчую базу для перапахавання парэшткаў савецкіх салдат з брацкай магілы ля помніка Воіну-вызваліцелю ў цэнтры Таліна на ўзгорку Тынісмягі, а таксама дэмантажу самога манумента.
Як паведамілі ў канцэлярыі, мэта прыняцця закона “Аб абароне воінскіх пахаванняў” – “магчымасць рэгуляваць пытанні абароны парэшткаў тых, хто загінуў у вайсковых дзеяннях на тэрыторыі Эстоніі, паводле міжнародных абавязальніцтваў дзяржавы”.
Ён таксама павінен рэгуляваць пытанні перапахавання парэшткаў і перамяшчэння манументаў і памятных знакаў у тым выпадку, “калі магілы знаходзяцца ў непрыдатных месцах ці перапахаванне парэшткаў неабходна зрабіць у грамадскіх інтарэсах”.
Як раней неаднаразова заяўляў ініцыятар распрацоўкі законапраектаў прэм’ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп, парэшткі савецкіх воінаў ля помніка на Тынісмягі знаходзяцца ў непрыдатным месцы і патрабуюць перапахавання. Пасля чаго стане магчымым і дэмантаж “Бронзавага салдата”.
На думку прэм’ера, гэты манумент – “сімвал савецкай акупацыі Эстоніі” і яму не месца ў цэнтры сталіцы.