Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік МУС Беларусі едзе ў В’етнам 09:47, 23/01/2007
Перспектывы супрацоўніцтва праваахоўных ведамстваў будуць вызначаны падчас візіту 25 – 29 студзеня ў Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава.
Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальніца ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Кацярына Самусенкава-Шэлегава, плануецца, што падчас знаходжання ў В’етнаме адбудзецца падпісанне Пратаколу аб супрацоўніцтве МУС Беларусі і Міністэрства грамадскай бяспекі В’етнама на 2007 – 2008 гады. Уладзімір Навумаў таксама правядзе шэраг працоўных сустрэч, дзе будуць разгледжаныя пытанні ўзаемных інтарэсаў.