Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы закон пагоршыць становішча незалежных прафсаюзаў
10:36, 23/01/2007

У канцэпцыі праекту Закону “Аб прафсаюзах” ёсць пункты, якія пагаршаюць становішча незалежных прафсаюзаў. У гэтым, як паведамляе www.praca-by.info, упэўнены старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук і лідэры Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Бухвостаў і Генадзь Федыніч.

“Калі ў нашых умовах (а іх цяжка назваць дэмакратычнымі), будзе прыняты такі закон, нашы арганізацыі будуць выцесненыя з прававога поля, – гаворыць Аляксандр Ярашук. – Бо ва ўмовах нязменнага ціску з боку ўлад, незалежныя прафсаюзы не змогуць адпавядаць тым крытэрам прадстаўнічасці, якія плануецца ўвесці ў новы закон. Яго прыняцце ўзаконіць манаполію прадзяржаўнай ФПБ і не пакіне ніякіх шанцаў не толькі для развіцця незалежных прафсаюзаў, але і для іх існавання”.

Паводле наяўнай інфармацыі, законапраект “Аб прафсаюзах” будзе распрацаваны да траўня гэтага года. За яго падрыхтоўку адказваюць Савет міністраў, Прававы цэнтр пры прэзідэнце РБ і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Паводле плану заканадаўчай дзейнасці, у верасні праект новага Закону “Аб прафсаюзах” плануецца занесці на разгляд абедзвюх палат.

Канцэпцыя, якая вызначае асноўныя падыходы да распрацоўкі праекту новага закону, была падрыхтаваная без удзелу незалежных прафсаюзаў. Па словах прававога інспектара РЭП Алены Яськовай, у яе былі занесеныя практычна ўсе пазіцыі наяўнай інструкцыі Міністэрства юстыцыі пра рэгістрацыю прафсаюзных арганізацый.

На думку аднаго з лідэраў РЭП Аляксандра Бухвостава, калі ў новым законе “Аб прафсаюзах” будуць замацаваныя палажэнні канцэпцыі, гэта прывядзе да ліквідацыі незалежных прафсаюзаў у краіне.

“Улады хочуць прывесці закон у адпаведнасць з Дэкрэтам №2, які абмежаваў магчымасць стварэння незалежных прафсаюзаў, калі вызначыў прынцыпы рэгістрацыі і пастаноўкі на ўлік. Увядзеннем нормы прадстаўнічасці прафсаюзаў у Закон і ўсталяванне колькасці, загадзя недасяжнай для незалежных прафсаюзаў, аўтары Канцэпцыі выключаюць з грамадскай дзейнасці незалежныя прафсаюзныя арганізацыі”, – сказаў Аляксандр Бухвостаў.

Ён паведаміў, што толькі ў прафсаюзе РЭП у 2006 годзе за прыналежнасць да прафсаюза звольнена больш за два дзесяткі чалавек і больш за двесці працаўнікоў змушаныя былі выйсці з прафсаюза пад пагрозай скасавання кантрактаў і звальненняў. У такіх умовах амаль немагчыма павялічыць колькасць арганізацыі.

“Абвешчаная Канцэпцыя цалкам супярэчыць Рэкамендацыям МАП. І калі ў ёй знаходзіш словы пра накіраванасць Канцэпцыі на выкананне Канвенцый і Рэкамендацый МАП, здзіўляешся на нахабства і беспрынцыповасць аўтараў”, – дадаў прафсаюзны лідэр.

На меркаванне Аляксандра Бухвостава, дзяржаўныя прафсаюзы не сустрэнуць канцэпцыю з захапленнем. “Бо толькі адзін запіс пра тое, што “кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю прафсаюзаў будзе здзяйсняцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі” цалкам перакрэслівае самастойнасць прафсаюзаў як грамадскіх арганізацый і сцвярджае іх уключэнне ў структуру дзяржаўных органаў”, – сказаў Бухвостаў.

Прафсаюзы БКДП і РЭП вырашылі аб’яднаць свае высілкі і падрыхтаваць альтэрнатыўны праект Закону “Аб прафсаюзах”. Гэты дакумент, таксама як і законапраект, распрацаваны ўрадам сумесна з ФПБ, будзе адпраўлены на экспертызу ў Міжнародную арганізацыю працы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: