Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінінфармацыі абавязвае трансляваць «НТВ-Беларусь» у кабельных і эфірных тэлесетках
18:17, 23/01/2007

Па распараджэнні Міністэрства інфармацыі становіцца абавязковай трансляцыя тэлеканала “НТВ-Беларусь” ў кабельных і эфірных сетках Беларусі. Адпаведны загад атрымала з Мінгарвыканкама 12 студзеня фірма “Космос ТВ”, аператар многаканальнага тэлебачання ў Мінску.

“У сувязі з рэгістрацыяй новай тэлепраграмы “НТВ-Беларусь”... Мінгарвыканкам абавязвае вас рэтрансляваць (давесці да ведама абанентаў) у сацыяльным пакеце тэлепраграм дадзены тэлеканал”, – паведамляе ў лісце са спасылкай на Мінінфармацыі.

“Інфармацыю аб выкананні прадаставіць ва ўпраўленне ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама да 25 студзеня 2007 года”, – інфармуе ліст за подпісам намесніка старшыні выканкама М. Ціцянкова.

Дырэктар па сувязях з грамадскасцю “Космос ТВ” Аляксандр Карнавухаў так пракаментаваў гэтае паведамленне прэс-службе БАЖ: “Прыйшло распараджэнне, і мы як законапаслухмяныя грамадзяне павінны яго выконваць. Мы ўключылі гэты канал ў праграмны пакет эфірнага тэлебачання, тут з 22 студзеня “НТВ-Беларусь” выходзіць замест канала “Наше кино”. А ў эфіры кабельнага тэлебачання “НТВ-Беларусь” транслюецца з пачатку гэтага года”.

Поводле А. Карнавухава, пры гэтым трансляцыя тэлеканала “НТВ.Мир” захаваецца і ў эфірным, і ў кабельным вяшчанні”.

Паведамленне Мінгарвыканкама, што “у выпадку адсутнасці ўпэўненага прыёму тэлеканала “НТВ-Беларусь” з наземных перадаючых станцый вам неабходна атрымаць узгадненне Мінгарвыканкама і Міністэрства інфармацыі на рэтрансляцыю са спадарожніка тэлеканала “НТВ. Открытый мир” А.Карнавухаў не змог пракаментаваць. Ён адказаў, што прыём ўпэўнены і не зразумела, што азначае гэтае папярэджанне.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: