Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Песьні Свабоды 3. «На плошчы Каліноўскага» 16:30, 23/01/2007
Два выпускі "Песьняў Свабоды", што выйшлі ў гарачую пару 2006 г. сталіся, бадай, такімі ж запамінальнымі знакамі гэтага году, як намёты на плошчы Каліноўскага, бел-чырвона-белыя стужкі, значкі "За Свабоду!" ды флэшмобы ў атачэньні міліцыі. Папулярнасьць гэтых дыскаў падштурхнула незалежны лэйбл VoliaMusic да падрыхтоўкі трэцяга ў гэтым шэрагу рэлізу, які мае выйсьці ў сьвет 19 сакавіка 2007 года.
Прадусар лэйблу Puper паведаміў, што дыск складуць, у першую чаргу, творы народжаныя і натхнёныя падзеямі на плошчы Каліноўскага ў 2006 г. Сярод іх "Крывавы сакавік" ЧпБ, "Памяці намётаў" Андрэя Хадановіча, інструмэнтальная кампазыцыя "Плошча Каліноўскага" Артыста (гурт Безь Білета) ды інш.
19 сакавіка гэтым дыскам творцы і выдаўцы павіншуюць Беларусь з днём адраджэньня духу свабоды і незалежнасьці.
Магчымасьць да ўдзелу ў праекце ўсё яшчэ адкрытая: аўтары і гурты, якія хочуць далучыцца да стварэньня "Песьняў Свабоды 3" павінныя скантактавацца з лэйблам VoliaMusic праз эл.адрас pesni3@tut.by да 19 лютага 2007 г.
Будучым слухачам можна парэкамэндаваць падпісацца на дыск, бо ягоны наклад будзе як заўсёды абмежаваны. Для гэтага трэба даслаць свае каардынаты (паштовы адрас, тэлефон) на адрас pesni3@tut.by.
Плянуецца таксама, што кампазыцыі новых "Песьняў Свабоды" будуць даступныя для спампоўваньня на сайце za-svabodu.org.