Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь вывучае магчымасць паставак нафты з балтыйскіх партоў 13:37, 23/01/2007
Урад Беларусі цяпер вывучае пытанне, звязанае з магчымасцю паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з балтыйскіх партоў па нафтаправодзе Вентспілс – Наваполацк, паведаміў Аляксандру Лукашэнку першы віцэ-прэм’ер урада Уладзімір Сямашка ў аўторак падчас наведвання кіраўніком дзяржавы РУП “Дружба” ў Наваполацку.
На пытанне Лукашэнкі “ці рэальна нам падаць нафту на нашы НПЗ з балтыйскіх партоў”, У.Сямашка адказаў: “Цалкам рэальна і сёння мы абмяркоўваем такую магчымасць”, перадаў “Інтэрфакс”.
Па словах Уладзіміра Сямашкі, кошт праекту (у тым ліку мадэрнізацыя нафтатрубы) можа скласці $15-30 млн. Яго рэалізацыя зойме прыкладна 2,5 гады.