Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка не збіраецца «склеивать ласты» праз Расею
15:22, 23/01/2007

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок мусіць патрабаваць ад Расеі аплаціць паслугі, якія аказваліся расейскай дзяржаве. “Без мітусні і амбіцый, на прынцыпах міжнароднага права, мы таксама мусім патрабаваць, каб нам заплацілі”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у Наваполацку падчас нарады з урадам краіны. Паводле яго слоў, ураду сёння “трэба змагацца, а не “склеивать ласты” і крычаць “каравул”.

У прыватнасці, паводле яго, Расея мусіць плаціць за зямлю, па якой праходзяць яе газа- і нафтапрадуктаправоды.

А.Лукашэнка канстатаваў, што “ўсе дамоўленасці па нафце і газе невыгодныя для нас у параўнанні з мінулым годам”. У прыватнасці, ён ўдакладніў, што Беларусі ў гэтым годзе давядзецца павялічыць аплату паставак газу на 2,5 млрд даляраў, а за нафту – на 1 млрд даляраў.

“Гэта 3,5 млрд даляраў, а не тыя 5 млрд, не тыя эфемерныя лічбы, пра якія казаў прэзідэнт Расеі”, – адзначыў А.Лукашэнка. “Мы не павінны страціць гэтыя 3,5 млрд, але рабіць мы гэта павінны спакойна. Мы таксама будзем шукаць сваёй выгады”, – падкрэсліў ён.

А.Лукашэнка лічыць, што з Расеяй “нам не трэба лаяцца”. “Калі хтосьці не хоча з расейскіх нафтаздабыўных кампаній працаваць з Беларуссю, то мы мусім узяць з іх вялікую цану за транспартоўку іх нафты ў Еўропу”, – сказаў беларускі кіраўнік.

“Мне таксама кажуць, што Вайншток (Сямён Вайншток, кіраўнік АК “Транснефть”) заяўляе, што не будзе прапампоўваць нафту тых кампаній, што працуюць з Беларуссю. Але тады і мы не будзем транспартаваць яго (С.Вайнштока. – ІФ) нафту. Вы прапампоўваеце нашых 20 млн тон, а мы прапампоўваем вашы 80 млн тон”, – падагульніў ён.

“Ніякай перамогі з боку Беларусі і Расеі ў гэтым канфлікце няма”, – адзначыў Лукашэнка. Як ён лічыць, “вынік складаецца з таго, што на выхадзе мы маем пэўную цану на нафту”. “Яна выгодная як па бізнэсе, так і па бюджэце. Так хто сёння перашкаджае вам працаваць?”, – задаў пытанне Лукашэнка.

Па словах А.Лукашэнкі, нафтавы канфлікт паказаў: “злачынства” складаецца з таго, што Сідорскі (Сяргей Сідорскі – прэм’ер-міністр Беларусі) і Сямашка (Уладзімір Сямашка – першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі) куплялі раней нафту даражэй. На 60-80 даляраў – гэта дрэнна, і мы павінны гэта прызнаць”, – адзначыў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, ураду сёння “трэба змагацца, а не “склеивать ласты” і крычаць каравул”.

А.Лукашэнка таксама сказаў, што “Расея ад Пана Бога мае свой рэсурс – сыравіну. Нам Пан Бог не даў гэтага рэсурсу. Але даў іншы стратэгічны рэсурс – геаграфічнае, геапалітычнае знаходжанне. І мы мусім яго вакарыстаць, як выкарыстоўвае свой рэсурс Расея”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў: “Мы павінны за гэта змагацца, будзь гэта “халодная” або “гарачая” вайна”.

Калі, па словах А.Лукашэнкі, урад не мае намеру гэтага рабіць, “дык давайце пагадзімся на ўмовы Расеі і станем яшчэ адным штатам або рэгіёнам Расейскай Федэрацыі”. “Але на калені нас ніхто ставіць не будзе”, – адзначыў Лукашэнка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: