Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёння будуць судзіць аднаго з лідэраў Саюза палякаў Беларусі
10:05, 23/01/2007

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні пачнецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні кіраўніка Гарадзенскага гарадскога аддзела Саюза палякаў Беларусі Мячыслава Яскевіча. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.

Нагадаем, М.Яскевіч абвінавачваецца ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

5 лістапада мінулага года позна ўвечары М.Яскевіч быў затрыманы міліцыянтамі на тралейбусным прыпынку. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў сцвярджалі, што ён нібыта быў ініцыятарам бойкі. Яскевіча змясцілі ў следчы ізалятар, у дачыненні яго ўзбудзілі крымінальную справу. 7 лістапада актывіста СПБ выпусцілі на свабоду з абавязальніцтвам з’яўляцца на допыты ў якасці падазраванага.

Частка 1 артыкула 339 КК прадугледжвае наступнае пакаранне: грамадскія працы, або штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне свабоды на тэрмін да двух гадоў.

Мячыслаў Яскевіч лічыць узбуджэнне ў яго дачыненні крымінальнай справы палітычным пераследам, а прэтэнзіі праваахоўных органаў – несправядлівымі. Паводле яго слоў, тое, што адбылося 5 лістапада, было звычайнай правакацыяй міліцыі.

Гэта не першы выпадак крымінальнага пераследу актывістаў Саюза палякаў. “Аднак упершыню актывіста СПБ абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Раней актывістаў саюза прысуджалі да арышту і толькі па адміністрацыйных артыкулах”, – адзначыў Анджэй Пачобут.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: