Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўразвяз гатовы да перамоваў аб заключэнні новага рамкавага пагаднення з Украінай 13:06, 23/01/2007
Пра гатоўнасць ЕЗ пачаць перамовы аб пашыраным пагадненні з Украінай было абвешчана ў выніках паседжання Рады ЕЗ па агульных пытаннях і знешніх адносінах, якое адбылося 22 студзеня ў Брусэлі.
“Еўрапейскі Звяз прызнаў еўрапейскія імкненні Украіны”, – гаворыцца ў дакуменце. “У прынятых 21 лютага 2005 года заключэннях Рады ЕЗ і Плане дзеянняў ЕЗ – Украіна Звяз прывітаў еўрапейскі выбар Украіны”, – адзначаюць міністры дзяржаў-сяброў ЕЗ. “ЕЗ прызнае і вітае прагрэс Украіны ў справе кансалідацыі дэмакратыі”, – падкрэсліваецца ў дакуменце.
Звяз гатовы падтрымаць палітычныя і эканамічныя рэформы ва Украіне. З дапамогай новага пашыранага пагаднення “ЕЗ імкнецца пабудаваць яшчэ больш блізкія адносіны з Украінай, накіраваныя на паступовую эканамічную інтэграцыю і на паглыбленне палітычнага супрацоўніцтва”, – падкрэсліваецца ў дакуменце.
Новае пагадненне “не вызначае іншых шляхоў развіцця адносінаў паміж Украінай і ЕЗ, магчымых у будучыні”, – сцвярджаюць еўрапейскія міністры.
Рада ЕЗ і Еўрапейская Камісія нагадваюць, што на снежаньскім саміце ЕЗ было вырашана яшчэ больш “умацаваць Еўрапейскую палітыку суседства для кансалідацыі круга дабрабыту, стабільнасці і бяспекі”.
Рашэнне пра пачатак перамоваў аб заключэнні новага пашыранага пагаднення паміж ЕЗ і Украінай было прынята на хельсінкскім саміце Украіна – ЕЗ (27 кастрычніка 2006 года). Перамовы мусяць стартаваць у пачатку 2007 года.
Чакаюць, што новае пагадненне ахопіць увесь спектр адносінаў паміж бакамі. У прыватнасці, пагадненне прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ.
На сёння паміж ЕЗ і Украінай існуе Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве, тэрмін дзеяння якога мінае ў 2008 годзе.