Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінабароны абвергнула інфармацыю пра адтэрміноўкі для жанатых прызыўнікоў 10:58, 24/01/2007
Міністэрства абароны абвергла інфармацыю, распаўсюджаную некаторымі СМІ, пра тое, што жанатым прызыўнікам нібыта будзе давацца адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Мінабароны, новым законапраектам аб занясенні змен і дадаткаў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” адтэрміноўка прадугледжаная толькі для тых прызыўнікоў, жонкі якіх цяжарныя (у незалежнасці ад тэрміна цяжарнасці). Пры гэтым для атрымання адтэрміноўкі ў ваенкамат неабходна будзе падаць даведку аб цяжарнасці жонкі.
Між іншым у вайсковым ведамстве ўдакладнілі, што дадзеныя папраўкі пакуль не ўступілі ў сілу. Цяпер дзеючым заканадаўствам для грамадзяніна, якога прызываюць на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, прадугледжаная адтэрміноўка ад прызыву толькі ў тым выпадку, калі яго жонка знаходзіцца ў водпуску па цяжарнасці і родам (30 тыдняў цяжарнасці і больш).