Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За Свабоду! За Беларусь!
19:08, 24/01/2007

Лідэрамі беларускай апазіцыі выказваюцца розныя меркаванні наконт магчымых акцый пратэсту ўвесну гэтага года. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуе правесці акцыі 19 сакавіка – у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў. Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка перакананы, што галоўным палітычным днём вясны гэтага года мусіць стаць 25 сакавіка. Аляксандр Мілінкевіч таксама выступае за правядзенне акцыі і мяркуе як мага хутчэй вызначыць дату акцыі на Палітрадзе аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Прэс-цэнтр Хартыі’97 пацікавіўся з гэтай нагоды думкай беларускага праваабаронцы Змітра Бандарэнкі.

– Так, акцыі ў сакавіку быць. Думаю, што яна павінна прайсці 25 сакавіка. У дзень 89-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мне здаецца, 19 сакавіка не зусім дарэчная дата для правядзення масавай акцыі. 19 сакавіка – дзень супрацьстаяння. Год таму апазіцыя, заручыўшыся падтрымкай народа, прадэманстравала свае магчымасці, але не перамагла. Сёння відавочна, што не перамог і Лукашэнка. Пасля рэзкага падвышэння цэнаў на расейскія нафту і газ і ён, і беларускі ўрад на чале з Сідорскім кажуць пра найскладанейшую, блізкую да катастрафічнай сітуацыю ў краіне. А Расея ў асобе Пуціна накінула на Беларусь эканамічную пятлю, і з кожным годам страты будуць узрастаць, а сітуацыя толькі пагаршацца. Пуцін адкрытым тэкстам кажа пра ўваходжанне Беларусі ў склад Расеі. Выстаяць, захаваць незалежнасць, выратаваць краіну можна толькі шляхам надзвычайных намаганняў усіх беларусаў. І толькі пры падтрымцы Еўрапейскага Звяза. Таму я прапаную правесці агульнанацыянальную масавую акцыю, але толькі не пратэсту. Гэта павінна быць акцыя яднання, і адбыцца яна павінна на Кастрычніцкай плошчы, ці, як мы яе цяпер называем, на плошчы Каліноўскага.

25 сакавіка 2007 года павінна стаць дзяржаўным святам – Днём Яднання і Прымірэння ўсіх беларусаў. Цяпер не час падзяляць беларусаў на “сваіх” і “чужых”. Мы бачым, як прэзідэнт суседняй краіны Юшчанка прыкладае велізарныя намаганні для прымірэння грамадзянаў Украіны, ветэранаў Савецкай Арміі і ветэранаў Украінскай Паўстанцкай Арміі. Мы бачым, як у антыкрызіснай кааліцыі ва Украіне аб’ядналіся сілы, якія раней былі палітычнымі праціўнікамі. У свой час кіраўніцтва Расеі абвясціла 7 лістапада Днём прымірэння. Лідэры “белага” руху генералы Дзянікін, Куцепаў і іншыя з вайсковай пашанай перазахаваныя ў Расеі. Час і беларусам успомніць пра сваю слаўную гісторыю. Без тых беларускіх герояў, якія ў найскладанейшых умовах 1918 года прынялі статутную грамату БНР – першай унітарнай дзяржавы беларусаў, – не было б ні БССР, ні сённяшняй Рэспублікі Беларусь.

– Вы прапануеце апазіцыі аб’яднацца з уладай?

– Само жыццё прымушае беларусаў яднацца. Без удзелу праеўрапейскіх і дэмакратычных сілаў у кіраванні краінай не атрымаецца захаваць нават той невялікі жыццёвы ўзровень людзей, які мы сёння маем. Сацыяльны выбух будзе непазбежны. 3,5 мільярды даляраў – непасрэдныя страты нашай эканомікі толькі сёлета. У наступным годзе будзе 5 мільярдаў, яшчэ праз год – 8. Захаванне незалежнасці, выратаванне і развіццё эканомікі, паляпшэнне жыцця грамадзянаў – гэтыя мэты, на мой погляд, агульныя і для ўлады, і для апазіцыі.

– Але Вы ж самі называлі гэтую ўладу злачыннай...

– Тое, што агучвае сёння беларускі ўрад па рашэнні энергетычнай праблемы, – гэта праграмныя палажэнні беларускіх дэмакратычных партый. Мы не павінны адмаўляцца ад каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека. Беларусы не першая нацыя, перад якой паўстала задача па прымірэнні. У адваротным выпадку – параза для ўсіх.

Я не перакананы, што ўлада ўжо сёння будзе гатовая да гэтага. Але думаю, што яны лепш, чым мы ўсе, валодаюць інфармацыяй, калі гавораць пра катастрафічнасць становішча. Першым прапаноўвае прымірэнне той, хто мацнейшы. Змены ў Беларусі непазбежныя. Як я ўжо казаў, без дапамогі Еўропы і прыцягнення апазіцыі ва ўрад улада не ўтрымаецца. Яна будзе проста змеценая народнымі бунтамі. Сыход Лукашэнкі разам з стратай незалежнасці краіны (а такі варыянт рыхтуе Расея) – гэта не тое, пра што марыць апазіцыя. Палітычныя эліты Гішпаніі, Польшчы, Чылі, Украіны, Вугоршчыны, Паўднёвай Карэі, дзесяткаў іншых краін ішлі на кампрамісы дзеля агульных мэтаў, дзеля выратавання Радзімы. Аднак ў многіх краінах дамаўляцца даводзілася нават пасля грамадзянскіх войнаў. Рана ці позна, каб выйсці з тупіку, неабходна сядаць і дамаўляцца.

– Як Вы ўяўляеце акцыю 25 сакавіка?

– Яшчэ напярэдадні бакі павінны зрабіць крокі насустрач. Лідэры апазіцыі мусяць звярнуцца ў Савет Міністраў з прапановай абвясціць 25 сакавіка дзяржаўным святам – беларускім “Днём волі і яднання”. Эксперты апазіцыі павінны накіраваць ва ўрад свае прапановы і праграмы па вывадзе эканомікі з крызісу, а таксама прапановы па фармаце дыялогу паміж уладай і апазіцыяй. У святкаванні павінны ўзяць удзел кіраўніцтва краіны і лідэры апазіцыі, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла, кіраўнікі Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў, іншых канфесій, вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы. Неабходна разаслаць сумесныя запрашэнні наведаць у гэты дзень Беларусь кіраўнікам Рады Еўропы, Еўразвяза, лідэрам краін-суседзяў. Улада ў сваю чаргу павінна зрабіць крокі насустрач: акрамя абвяшчэння 25-га сакавіка дзяржаўным святам, павінны быць вызваленыя ўсе палітычныя вязні і зробленая заява кіраўніцтва краіны пра пачатак адкрытага дыялогу з апазіцыяй. А дэвізам агульнанацыянальнай акцыі прымірэння і яднання 25 сакавіка 2007 года могуць стаць словы – “ЗА СВАБОДУ! ЗА БЕЛАРУСЬ!”.


камэнтароў: 73

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: