Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Джордж Буш: «Мы будзем працягваць выступаць за свабоду Беларусі»
09:35, 24/01/2007

ЗША будуць працягваць выступаць у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, Бірме і Кубе. Пра гэта прэзідэнт ЗША Джордж Буш паведаміў у сваім штогадовым дакладзе “Аб становішчы ў краіне”, з якім ён выступіў у аўторак, 23 студзеня, на сумесным паседжанні палаты прадстаўнікоў і сената кангрэса ЗША, дзе прысутнічалі ўсе сябры амерыканскага ўрада. “Мы будзем працягваць выступаць за справу свабоды ў такіх кропках, як Куба, Беларусь і Бірма і будзем працягваць абуджаць сумленне свету дзеля ратавання людзей у Дарфуры”, – адзначыў у сваім звароце кіраўнік Белага дома.

Прэзідэнт ЗША павіншаваў дэмакратаў з перамогай на выбарах у кангрэс ЗША і заклікаў іх разам з рэспубліканскай адміністрацыяй працаваць сумесна, каб “пашырыць росквіт нашай краіны”.

“Мы павінны мець волю для таго, каб супрацьстаяць цяжкім выклікам і рашучым супернікам, і мудрасць, для таго, каб супрацьстаяць ім разам”, – зазаначыў у сваім звароце кіраўнік Белага дома.

Джордж Буш нагадаў, што Злучаныя Штаты – гэта краіна, якая знаходзіцца ў стане вайны з тэрарызмам.

“Праз шэсць гадоў пасля таго, як наша краіна падвергнулася нападу, я не магу дакласці вам, што небяспекі скончыліся. Яны застаюцца, і таму палітыкай гэтага ўрада застаецца выкарыстоўванне кожнай законнай і неабходнай прылады разведкі, дыпламатыі, праваахоўных органаў і ваенных дзеянняў, каб выканаць свой абавязак, знайсці гэтых ворагаў і абараніць амерыканскі народ ”, – паведаміў прэзідэнт ЗША.

“Адзін з першых крокаў, які мы можам зрабіць разам, – гэта павелічэнне колькасці нашых узброеных сілаў, каб амерыканскія ўзброеныя сілы былі гатовыя да будучых выклікаў. Сёння я прашу кангрэс дазволіць павялічыць колькасць нашых сухапутных сілаў і войскаў марской пяхоты на 92 тысячы чалавек цягам наступных пяці гадоў”, – сказаў кіраўнік Белага дома.

Буш таксама папрасіў кангрэс стварыць у ЗША Корпус грамадзянскіх рэзервістаў. Ён будзе набірацца на добраахвотнай аснове.

“Такі корпус будзе нагадваць наш ваенны рэзерв, знізіць нагрузку на нашы ўзброеныя сілы, дазволіць нам наймаць грамадзянскіх асоб, якія маюць крытычна важныя навыкі для нясення службы падчас місій за мяжой, калі ў іх патрабуецца Амерыка”, – сказаў Джордж Буш.

Нагадаем, што напярэдадні дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Стывен Хэдлі паведаміў журналістам, што Джордж Буш у сваі выступе ў кангрэсе заявіць пра неабходнасць падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі і шэрагу іншых краін.

“Ён [Буш] скажа пра неабходнасць захавання абавязальнасцяў і пэўных заяў ад імя свабоды ў такіх месцах, як Куба, Беларусь, Бірма”, – сказаў Хэдлі.

“Прэзідэнт мае раду ў тым, што тычыцца Беларусі. Ён прымаў у сябе ў Авальным кабінеце дысідэнтаў і тых, хто падтрымлівае свабоду і дэмакратыю ў Беларусі”, – нагадаў дарадца Буша і дадаў, што кіраўнік Белага дома “выразна заяўляе пра тое, што для беларускага народа надышоў час выйсці наперад і самому вызначыць сваю будучыню”.


Фота yahoo.com

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: