Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі распрацоўваецца Дырэктыва аб эканомі і беражлівасці 10:18, 24/01/2007
У Беларусі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі распрацоўваецца Дырэктыва №3, прысвечаная пытанням эканоміі і беражлівасці, як асновам нацыянальнай бяспекі. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады на ААТ “Нафтан”. “Мы прынялі дзве дырэктывы. Першая – аб дысцыпліне– персанальную адказнасць за яе нясе Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі. За другую дырэктыву, накіраваную на барацьбу з бюракратызмам і фанабэрыяй службоўцаў, персанальную адказнасць нясе кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Трэцяя дырэктыва, якая сёння распрацоўваецца, – аб эканоміі і беражлівасці, як асновах нацыянальная бяспекі. Персанальная адказнасць за яе выкананне будзе ўскладзеная на прэм’ер-міністра краіны”, – падкрэсліў беларускі кіраўнік.
“Дысцыпліна, выканаўчасць, руплівасць, беражлівасць – тыя пытанні, якім мы павінны аддаць нашу ўвагу. Мы мусім неўзабаве выпрацаваць шэраг пэўных мэт па эканоміі рэсурсаў. Шмат працы – шмат балтаўні і ніякіх зрухаў. Часу разварушвацца няма”, – адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы даручыў актывізаваць працу па дыверсіфікаванні крыніц пастаўкі энергарэсурсаў.
Спецыяльную ўвагу Лукашэнка на нарадзе аддаў скарачэнню бюджэтных выдаткаў, нарошчванню прытоку замежных інвестыцый у краіну, узмацненню ролі прыватнага бізнэсу ў эканоміцы Беларусі, перадае БЕЛТА.