Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Эстоніі могуць прыраўняць савецкую сімволіку да нацысцкай 10:00, 24/01/2007
Парламент Эстоніі ў сераду пачне першае чытанне законапраекта міністэрства юстыцыі аб унясенні зменаў у палажэнне аб пакараннях. Гэтыя змены прадугледжваюць увядзенне крымінальнай адказнасці за публічнае выкарыстанне і распаўсюджванне сімволікі “акупацыйных рэжымаў”.
Згодна з законапраектам, “дэманстрацыя і распаўсюджванне афіцыйнай сімволікі былога СССР і саюзных рэспубалік, КПСС, а таксама сімволікі Нацыянал-сацыялістычнай партыі Нямеччыны (Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei, NSDAP) і войскаў СС (Schutzstaffel), у тым ліку і вядомых фрагментаў гэтай сімволікі з мэтай наўмыснага распальвання варожасці або парушэння грамадскага спакою”, падлягае крымінальнаму пакаранню, паведамляе РІА “Новости”.
Пад дзеянне закона патрапяць адпаведныя “сцягі, гербы, знакі адрознення і іншая афіцыйная сімволіка, звязаная з акупацыйнымі рэжымамі”.
За выкарыстанне сімволікі СССР і нацысцкай Нямеччыны прадугледжваецца ў залежнасці ад акалічнасцяў пакаранне ў выглядзе грашовага штрафу або турэмнага зняволення тэрмінам да трох гадоў. Юрыдычныя асобы могуць быць аштрафаваныя на суму да 50 тысяч крон (каля 3,2 тысячы еўра).