Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ФСБ Расеі: Тэрарысты могуць прайсці ў РФ праз Беларусь 11:46, 24/01/2007
Праз расейска-беларускую мяжу на тэрыторыю РФ могуць прайсці тэрарысты, лічыць дырэктар памежнай службы ФСБ РФ Уладзімір Пронічаў.
“Ва ўмовах празрыстасці расейска-беларускага ўчастку мяжы, які практычна не ахоўваецца, з’явілася “дзіра”, праз якую грамадзяне трэціх краін могуць пазапраўна заязджаць на тэрыторыю Расеі з Беларусі”, – сказаў Пронічаў у сераду на “ўрадавай гадзіне” ў Савеце Федэрацыі, перадае РІА “Новости”.
“Не выключана, што гэты канал уезду можа быць скарыстаны сябрамі тэрарыстычных арганізацый, а таксама ў мэтах супрацьпраўнай дзейнасці”, – сказаў ён.
Пронічаў растлумачыў, што такая сітуацыя стала магчымай з прычыны таго, што Беларусь падтрымлівае бязвізавы рэжым з тымі дзяржавамі, з якімі ў Расеі ўсталяваны візавы рэжым (у прыватнасці Грузія).
Як паведаміў кіраўнік Памежслужбы, летась былі спыненыя “дзесяткі спроб” грамадзян Грузіі пазапраўна прайсці ў Расею такім спосабам.