Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генеральны сакратар ХДС: «Нямеччына мусіць вярнуць Беларусь да дэмакратыі» 12:51, 24/01/2007
За час старшынства ў Еўразвязе Нямеччына мусіць вярнуць Беларусь да дэмакратыі. Такую пазіцыю выказаў генеральны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны (ХДС) Рональд Пофала на сустрэчы з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам у Менску.
Як адзначыў Рональд Пофала, напярэдадні свайго візіту ў Менск ён абмяркоўваў сітуацыю ў Беларусі з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель. Яна лічыць, што беларускія праблемы – важныя на еўрапейскім кантыненце, і падкрэслівае, што Беларусь з’яўляецца адным з прыярытэтаў нямецкай знешняй палітыкі.
Аляксандр Мілінкевіч назваў вынікі сустрэчы вельмі дзейснымі.
– За апошні год Еўропа шмат зрабіла ў выпрацоўцы новай стратэгіі і механізмаў працы з Беларуссю. І на гэтым яна не спыняецца. У пошуку новых спосабаў і прылад, ЕЗ застаецца адкрытым для супрацоўніцтва з Беларуссю, але толькі пры выкананні сённяшняй уладай пэўных умоў па дэмакратызацыі. І, у першую чаргу, вызваленне палітвязняў, – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
Лідэр ХДС выказаў таксама занепакоенасць адсутнасцю адзінства сярод дэмакратычных і палітычных партый. Ён лічыць, што менавіта адзінства палітычных партый і грамадзянскай супольнасці паўплывала на змены ўнутры краіны і на імідж дэмакратычных сілаў за мяжой.