Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Памёр польскі журналіст і пісьменнік Рышард Капусьцінскі
11:30, 24/01/2007

У Варшаве ва ўзросце 74 гадоў памёр вядомы журналіст, эсэіст, паэт Рышард Капусьцінскі. Па дадзеных BBC News, ён не перанёс аперацыі на сэрцы, а аглядальнік The New York Times лічыць, што прычынай смерці стаў рак, на які Капусьцінскі быў хворы ўжо некалькі гадоў.

Выхадзец з Пінску, Капусьцінскі скончыў Варшаўскі ўніверсітэт і атрымаў ступень па гісторыі. Яго першым месцам службы была моладзевая газета Sztandar Mlodych, адкуль яго звольнілі за смелы рэпартаж пра новы сталеплавільны завод. Пазней за гэты артыкул яму прысудзілі “Залаты крыж”.

У 1962 годзе польскае агенцтва PAP накіравала Капусьцінскага сваім замежным карэспандэнтам у краіны трэцяга свету, і журналіст аб’ездзіў Афрыку, Лацінскую Амерыку і Блізкі Усход. Сярод ягоных знаёмых былі: Патрыс Лумумба, Чэ Гевара, Ідзі Амін і шмат іншых. Пра свае падарожжы ён напісаў шэраг кніг, якія перакладаліся на замежныя мовы, у тым ліку “Імператар” (пра Хайле Саласіе) і “Шахіншах” (пра падзенне дома апошняга афганскага кіраўніка Рэза-шаха Пехлеві). Іх літаратурныя вартасці былі такія высокія, што аўтара неаднойчы высоўвалі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

У канцы 1970-х Капусьцінскі супрацоўнічаў з уплывовым штомесячным літаратурным часопісам “Культура”.

У 1981 годзе Капусьцінскі далучыўся да руху “Салідарнасць” і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але ён пісаў эсэ для замежных выданняў, у тым ліку, для амерыканскіх газет і часопісаў.

На расейскую мову перакладзеная прынамсі адна кніга Рышарда Капусьцінскага – “Чорнае дрэва”, перадае Lenta.ru.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: