Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КНДР дапамагае Ірану ў падрыхтоўцы ядзерных выпрабаванняў
09:38, 24/01/2007

Паўночная Карэя дапаможа Ірану ажыццявіць падземныя выпрабаванні ядзернай зброі аналагічныя тым, якія былі праведзеныя ў КНДР у канцы 2006 года, піша ў сераду, 24 студзеня, брытанская газета The Telegraph. Як адзначае выданне, паміж дзвюма краінамі складзена пагадненне, якое прадугледжвае абмен інфармацыяй, у прыватнасці той, якую атрымалі ў выніку падземнага ядзернага выпрабавання, праведзенага ў КНДР у кастрычніку 2006 года.

Паводле інфармацыі выдання, Іран не толькі атрымае ад Паўночнай Карэі гэтыя дадзеныя, але ў краіну неўзабаве прыбудзе група экспертаў з КНДР, якая дапаможа іранскім калегам правесці ў сябе аналагічныя падземныя ядзерныя выпрабаванні.

Падземныя выпрабаванні іранскай ядзернай бомбы, як паведаміла інфармацыйная крыніца ў адным з еўрапейскіх абаронных ведамстваў, могуць адбыцца ўжо ў канцы 2007 года.

Пра тое, што Іран і Паўночная Карэя цесна супрацоўнічаюць у галіне стварэння ядзернай зброі (па словах прадстаўніка абаронняго ведамства) сведчыць той факт, што іранскія назіральнікі рэгулярна прысутнічаюць на ўсіх выпрабаваннях зброі, якія праводзяцца ў КНДР.

“Іранцы цесна супрацоўнічаюць з паўночнакарэйцамі з мэтай вывучэння вынікаў леташняга выпрабавання паўночнакарэйскай атамнай бомбы. Усё дадзеныя сведчаць пра тое, што іранцы ўпарта працуюць над падрыхтоўкай свайго ўласнага падземнага ядзернага выпрабавання”, – цытуе выданне слова крыніцы.

Між іншым, адразу пасля таго, як КНДР у кастрычніку 2006 года правяла паспяховыя ядзерныя выпрабаванні, разведдадзеныя засведчылі падвышаную актыўнасць на ядзерных аб’ектах Ірана. “Хутчэй за ўсё, яны абмяняліся інфармацыяй і тэхналогіямі, і зараз падземныя ядзерныя выпрабаванні рыхтуе ўжо Іран”, – паведамляе крыніца выдання.

Апошнія некалькі месяцаў, адзначае выданне, вядзецца актыўны навуковы абмен паміж гэтымі дзвюма краінамі, прычым групы спецыялістаў, якія выязджаюць з Ірана ў Паўночную Карэю і наадварот, звычайна, маюць дачыненне менавіта да ведаў, звязаных з ядзернай зброяй.

Нагадаем, што ні Іран, ні Паўночная Карэя не адмаўляюцца ад таго, што развіваюць свае ядзерныя праграмы. Аднак калі КНДР не хавае, што распрацоўкі, што вядуцца яе спецыялістамі, датычуцца не толькі атамнай энергетыкі, але і ядзернай зброі, то Іран гаворыць пра выключна мірны характар сваёй праграмы.

Іран, магчыма, зможа правесці на сваёй тэрыторыі ядзерныя выпрабаванні ўжо да канца гэтага года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: