Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства абароны пачало гаварыць 09:56, 24/01/2007
Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі пасля некалькіх дзён маўчання, нарэшце, пракаментавала візіт міністра абароны Леаніда Мальцава ў Іран. Паведамленне прэс-службы кароткае, але ў ім асабліва падкрэсліваецца, што “развіццё двухбаковых кантактаў з Іранам у ваеннай сферы здзяйсняецца беларускім бокам на падставе нацыянальных інтарэсаў у строгай адпаведнасці з дзеючымі нормамі міжнароднага права, у тым ліку ў рамках палажэнняў рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН ад 23 снежня 2006 года № 1737 (2006)”.
Падчас візіту, які адбыўся з 21 па 22 студзеня, міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў сустрэўся з прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінежадам, а таксама правёў перамовы з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных Сілаў Ірана генерал-маёрам Мустафой Мухмаднаджарам. З іранскага боку абмяркаваныя актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.
Міністры абароны Беларусі і Ірана таксама абмяняліся досведам будаўніцтва нацыянальных узброеных сілаў, паведамляе прэс-служба вайсковага ведамства.