Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёння ў Маскве адбудуцца перамовы па «Белтрансгазу»
10:23, 24/01/2007

Дэлегацыя ўрада Беларусі правядзе сёння ў Маскве перамовы з кіраўніцтвам “Газпрома” аб стварэнні сумеснага газатранспартнага прадпрыемства на базе “Белтрансгаза”. Канчатковае ўзгадненне ўсіх дэталяў неабходна для падпісання Аляксандрам Лукашэнкам указу аб продажы “Газпрому” 50% акцый “Белтрансгаза”. Пра гэта паведаміў у аўторак старшыня беларускага дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, перадае “Інтэрфакс”.

У праекце дакумента вызначаюцца ўмовы пагаднення з “Газпромам”. На працягу 2007 – 2010 гадоў расейскі газавы манапаліст штогод будзе набываць па 12,5% акцый “Белтрансгаза”, пакуль не давядзе памер свайго пакета да 50% у 2010 годзе. Такім чынам, ён выплаціць за 4 гады 2,5 мільярды даляраў.

Нагадаем, што пра продаж “Газпрому” “Белтрансгаза” дамовіліся 31 снежня мінулага года, калі падпісалі пагадненне аб умовах паставак расейскага газу ў Беларусь у гэтым годзе. Дакумент быў падпісаны літаральна за некалькі хвілін да Новага года.

Між іншым, як ужо паведамляў “Новый Регион”, Аляксандр Лукашэнка збіраецца прымусіць Расею плаціць за зямлю, па якой праходзяць транзітныя нафтаправоды і газаправоды. “Беларусь запатрабуе ад Расеі аплаты паслуг”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак на нарадзе з урадам у Наваполацку.

Лукашэнка падлічыў, што ў сувязі з зменай умоў паставак расейскага газу і нафты Беларусь у 2007 годзе губляе 3,5 млрд. даляраў у параўнанні з мінулым годам. Для кампенсавання страт Беларусь можа ўвесці плату за арэнду зямлі, па якой праходзяць транзітныя трубаправоды.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: