Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь прымусіць плаціць за зямлю пад расейскім газаправодам
13:47, 24/01/2007

Урад Беларусі прапануе Аляксандру Лукашэнку ўвесці плату за зямлю для ўсіх транзіцёраў у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі. Пра гэта 23 студзеня паінфармаваў кіраўніка дзяржавы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас нарады на ААТ “Нафтан”, паведамілі “Інтэрфаксу” ў прэс-службе беларускага кіраўніка. Неўзабаве адпаведныя дакументы будуць пададзеныя на разгляд Лукашэнкі.

Па інфармацыі прэс-службы, прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі агучыў пэўныя меры, якія могуць быць прынятыя для эканоміі рэсурсаў і сродкаў, скарачэння тарыфаў на газ і электраэнергію для спажыўцоў у рэспубліцы. “Сярод іх – прапанова аб увядзенні платы за зямлю для ўсіх транзіцёраў (беларускіх, расейскіх і іншых) у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі”, – удакладнілі ў прэс-службе.

Прэм’ер сцвярджае, што не пазней як у сакавіку-красавіку гэтага года будуць папоўненыя страты ў аб’ёмах перапрацоўкі, якія панеслі НПЗ рэспублікі ў студзені.

Урад таксама выступае “за больш актыўнае прыцягненне знешніх крыніц з-за мяжы для фінансавання будаўніцтва новых і мадэрнізацыі старых электрастанцый”.

С.Сідорскі ў сваім выступе паведаміў, што ў выніку апошніх дзеянняў з боку РФ у 2007 годзе Беларусь мусіць павялічыць плацяжы Расеі за кошт эканомікі рэспублікі ў 2,14 разы.

“Праўда ў тым, што ніякай падтрымкі ні бюджэту, ні эканоміцы Беларусі тут няма”, – падкрэсліў ён.

Акрамя таго, урад прапаноўвае на працягу трох гадоў стварыць у краіне больш за 100 новых прадпрыемстваў, а таксама пачаць будаўніцтва новых вытворчасцяў на наяўных прадпрыемствах з выкарыстаннем новых рэсурсазберагальных тэхналогій (у агульнай складанасці трэба стварыць больш за 300 новых вытворчасцяў).

Урад сцвярджае, што з улікам падаражання энергарэсурсаў узнікла запатрабаванне знайсці ў бюджэце Br629 млрд на падтрымку жыллёва-камунальнага сектара. У сувязі з гэтым прэм’ер прапанаваў скараціць на 2% выдаткі бюджэту ў галіне ўтрымання, рамонту і будаўніцтва, а таксама выдаткі рэспубліканскага бюджэту ў цэлым – на 5%.

Не падлягаюць перагляду і сумы, што выдзяляюцца на падтрымку малазабяспечаных сем’яў. “У бюджэце 2007 года толькі для іх закладзеныя субсідыі ў памеры Br13,2 млрд на пакрыццё паслуг у жыллёва-камунальнай сферы”, – удакладнілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

А.Лукашэнка, па інфармацыі прэс-службы, у цэлым пазітыўна ацаніў прапанаваныя ўрадам меры і адзначыў неабходнасць стварыць групу экспертаў з адміністрацыі прэзідэнта і Нацыянальнай акадэміі навук, якая яшчэ раз прагледзіць магчымыя варыянты развіцця эканомікі ў цяперашніх умовах.

У адказ на прапанову ўрада пайсці на скарачэнне некаторых інвестыцыйных праграм, Лукашэнка падкрэсліў, што гэта “дапушчальна толькі ў выключных выпадках”.

Нагадаем, што ўчора на нарадзе ў Наваполацку Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь мусіць увесці арэндную плату за зямлю пад расейскімі газаправодам і нафтапрадуктаправодам. “Калі хтосьці не хоча з расейскіх нафтаздабыўных кампаній працаваць з Беларуссю, то мы мусім узяць з іх вялікую цану за транспартоўку іх нафты ў Еўропу”, – зазначыў ён.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Прочитаете и обсудите - прошивка samsung d840
Портал посвященный итальянским антикварным авто - описания
интернет реклама сайта
вложение