Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскія палітыкі сустракаюцца з жонкай Аляксандра Казуліна 11:44, 24/01/2007
22 студзеня жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірына Казуліна і праваабаронца Алег Воўчак прыбылі ў Варшаву для сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх палітычных партый, праваабаронцамі і грамадскімі дзеячамі.
У першай палове дня Ірына Казуліна і Алег Воўчак сустрэліся з прадстаўнікамі польскіх сродкаў масавай інфармацыі: “Газеты Выборчей”, Першай праграмы польскага радыё, радыё «Палонія», польскага тэлеканала TVN. Быў таксама арганізаваны прамы эфір на папулярнай FM-радыёстанцыі “Ток FM”, паведамляе прэс-служба Казуліна.
У другой палове дня Ірыну Казуліну і Алега Воўчака прыняў адзін з уплывовых палітыкаў партыі “Гражданская платформа”, дысідэнт у мінулым, сенатар Неселоўскі. Нагадаем, што менавіта з ініцыятывы спадара Неселоўскага тры месяцы таму была прынятая рэзалюцыя польскага Сената па парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Сенатар выказаў занепакоенасць станам здароўя Аляксандра Казуліна, запэўніў, што будзе рабіць усё магчымае, каб яго вызваліць.
“Мы з вялікай сімпатыяй ставімся да прыхільнікаў дэмакратычных зменаў у Беларусі. І хачу вас запэўніць, што польскі ўрад заўсёды падтрымліваў і будзе падтрымліваць беларусаў у іх барацьбе за свабоду. Я падтрымліваю санкцыі супраць беларускіх службоўцаў і лічу, што так званы чорны спіс датычна забароны ўезду ў краіны Еўразвяза неабходна пашыраць”, – адзначыў сенатар Неселоўскі.
24 студзеня з Ірынай Казулінай і Алегам Воўчакам сустрэнецца дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Адам Ліпіньскі, галоўны дарадца прэм’ер-міністра Яраслава Качыньскага Марыюш Машкевіч, дарадца прэм’ера Міхаіл Дворчык, дэпутат партыі “Гражданская платформа”, кіраўнік дэпутацкай групы “Салідарнасць з Беларуссю” Роберт Тышкевіч, кіраўнікі польскага філіяла Amnisty International. Плануецца прэс-канферэнцыя для польскіх і беларускіх СМІ у фондзе “Свабода і дэмакратыя”.