Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзяржаўная прапаганда церпіць страты
10:56, 24/01/2007

У Беларусі вядзецца аптымізацыя працы дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта заявіў сёння на паседжанні калегіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы галіны ў 2006 годзе кіраўнік ведамства Уладзімір Русакевіч.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе рэалізаваны праект стварэння на базе газеты “Советская Белоруссия” адзінай выдавецкай структуры па выпуску дзяржаўных масава-палітычных выданняў, накіраваных на замежную аўдыторыю. Да часопіса “Беларусь. Belarus” і газеты “The Minsk Times” з студзеня гэтага года далучылася газета “Голас Радзімы”. Уладзімір Русакевіч упэўнены, што гэты праект будзе паспяховым.

Датычна спраў рэдакцый дзяржаўных рэспубліканскіх выданняў, міністр адзначыў, што на 1 студзеня гэтага года ў параўнанні з 1 студзенем мінулага года наклады знізіліся – з 609,6 тыс. асобнікаў да 582,1 тыс. Самай накладнай застаецца “Советская Белоруссия”, павялічыўся наклад “Народнай газеты”, амаль у тры разы выраслі наклады газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва”. Перыядычныя выданні сёння шмат у чым дубліруюць адно аднаго, практыкуюць аналагічныя падыходы ў выбары тэматыкі і ў выбары формаў яе падачы, лічыць кіраўнік ведамства.

Фінансава-эканамічнае становішча некаторых дзяржаўных выданняў застаецца нестабільным. У прыватнасці, складаная сітуацыя сёння ў рэдакцыях газет “Звязда” і “Белорусская нива”. На меркаванне міністра, да такой сітуацыі прывёў неэфектыўны рэдакцыйны мэнэджмент, няўменне планаваць працу з улікам патрабаванняў, якія дынамічна мяняюцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: