Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадарка ЗША: У Беларусі няма ўмоў для свабоднага выбару
09:57, 24/01/2007

У Беларусі няма ўмоў, пры якіх кожны грамадзянін краіны можа пачуць усе існоўныя думкі і зрабіць свой свабодны выбар. Так пракаментавала сітуацыю ў Беларусі амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт на сустрэчы 23 студзеня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна.

“Мы хацелі б, каб незалежныя сродкі масавай інфармацыі былі свабоднымі, каб былі незалежныя СМІ у дадатак да дзяржаўных, – сказала дыпламатка. – Мы хацелі б, каб грамадскія арганізацыі маглі рэгістравацца і дзейнічаць свабодна. ЗША і Еўразвяз падзяляюць занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі”.

К.Сцюарт нагадала, што на мінулым тыдні адбыўся візіт у Беларусь старшыні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна. “Ён імкнуўся да таго, каб наладзіць нейкі дыялог, аднак ён таксама выказаў занепакоенасць палітычным становішчам, наяўнасцю палітвязняў і сітуацыяй з дэмакратычнымі рэформамі. Мы лічым, што ў Беларусі маюць месца выпадкі, калі людзей судзяць па надуманых абвінавачваннях і выносяць прысуды па палітычных матывах. Апеляцыі разглядаюцца вельмі павярхоўна, і самі абвінавачванні выглядаюць дзіўна, бо людзей судзяць за тое, што ў ЗША і Еўропе лічыцца свабодным выказваннем сваёй думкі”, – адзначыла К.Сцюарт.

Амбасадарка ЗША знаходзілася ў Магілёве з мэтай перадачы гуманітарнай дапамогі абласному шпіталю і літаратуры для амерыканскага кутка ў бібліятэцы, паведамляе БелаПАН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: