Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У інтэрв’ю нямецкаму выданню “Die Welt” Александр Лукашэнка выказаўся на тэму свабоды слова ў розных краінах. “СМІ могуць дзейнічаць нібыта агнястрэльная зброя. Журналісты могуць забіць як дэмакратыю, так і таталітарную сістэму і прычыніць шкоду грамадству”, – адзначыў беларускі кіраўнік.
Дэпутаты Дзярждумы падтрымаюць прапанову Падліковай камісіі аб правядзенні інвентарызацыі гандлёва-эканамічных пагадненняў паміж РФ і Беларуссю. Пра гэта, як перадае карэспандэнт “Росбалта”, паведаміў журналістам старшыня думскага камітэта па справах СНД Андрэй Какошын у перапынку пашыранага паседжання Савета Дзярждумы, на якім абмяркоўваліся праблемы расейска-беларускіх узаемінаў.
Адміністрацыя спэцкамэндатуры ў вёсцы Блонь, дзе лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту, паведаміла палітвязьню, што ён пазбаўляецца магчымасьці зьяжджаць на выходныя. Між тым, перадае “Радыё Свабода”, на іншых асоб, якія адбываюць пакараньне ў гэтай спэцкамэндатуры, забарона не распаўсюджваецца.
Расея не будзе падтрымліваць Беларусь на шкоду сабе. Гэта сэнс заявы спікера Дзярждумы Барыса Грызлова падчас спецыяльнага паседжання Савета Дзярждумы па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. “Мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць Беларусь, у тым ліку фінансава-эканамічнымі мерамі. Мы будзем дапамагаць Беларусі рэалізоўваць яе суверэнныя правы, мы не дапусцім яе міжнароднай ізаляцыі. Але мы нікому не дазволім паварочваць нашу падтрымку супраць нацыянальных інтарэсаў Расеі”, – сказаў ён.
23 студзеня праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясціла пра намер удзельнічаць у шматбаковай дыскусіі з шэрагам кампаній, у тым ліку – «Google», «Microsoft» і «Yahoo!», іншымі няўрадавымі арганізацыямі, экспертамі і сацыяльна адказнымі інвестыцыйнымі фондамі. Яе мэта – пагадненне аб прынцыпах забеспячэння захоўвання правоў чалавека ў Інтэрнэце.
Крымінальная справа супраць актывіста “Маладога Фронту” Сержука Гумінскага зачыненая з-за адсутнасьці доказаў. У чацьвер маладафронтавец быў выкліканы ў варшанскую міліцыю, дзе яму паведамілі аб спыненьні крымінальнай справы па факце з’яўленьня ў горадзе апазыцыйных графіці “Свабоду палітвязьням”, “Свабоду Дашкевічу”, “Жыве Беларусь” ды іншыя.
Сябры арганізацыі “Малады фронт” адзначаюць, што цягам апошніх дзён узмацніўся ціск на актывістаў арганізацыі. Падчас прэсавай канфэрэнцыі маладафронтаўцы паведамілі пра розныя мэтады ціску, якія ўжываюць да іх спэцслужбы.
У Нясьвіжы (Менская вобласьць) мясцовае аддзяленьне “Мінаблсаюздруку” адмаўляецца прадаваць у сваіх кіёсках недзяржаўную рэгіянальную газэту "Нясьвіжскі час".
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся ўвечары 24 студзеня з міністрам замежных спраў Літвы Пятрасам Вайцекунасам. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар беларускага палітыка Павал Мажэйка, на сустрэчы абмяркоўвалі палітычнае становішча ў Беларусі, пытанні энергетычнай бяспекі Еўрапейскага Звяза і ролі ў гэтым Літвы.
Сёньня ў 7:10 старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта быў зьняты зь цягніку, на якім ён накіроўваўся ў Вільню. На памежнай станцыі Гудагай памежнікі канфіскавалі ў Алеся Каліты партатыўны кампутар і флэш-карту.
Прафсаюзы Беларусі павінны адыграць істотную ролю ў падвышэнні энергазахавання на прадпрыемствах, заявіў сёння журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Паводле яго слоў, актывісты прафсаюзаў павінны праводзіць агітацыйную працу на ўсіх прадпрыемствах краіны, размяшчаць агітацыйныя матэрыялы, а таксама праводзіць спаборніцтвы паміж прадпрыемствамі па падвышэнні энергазахавання.
Камунальнікі не ўкладаюцца ў адведзены ім ліміт росту цэнаў для насельніцтва. Калі раней кіраўніцтва краіны паведамляла, што не дапусціць пераходу тарыфаў ЖКГ за рамкі 5 – 6 даляраў у разліку на двухпакаёвую кватэру, то сёння з вуснаў міністра ЖКГ ужо гучаць лічбы, якія перавышаюць гэта абмежаванне ў два разы.
Перспективы развития торгово-экономического сотрудничества России и Беларуси, в том числе - в сфере энергетики, обсудят в Госдуме участники специального заседания Совета палаты. Как сообщили журналистам в пресс-службе фракции "Единая Россия", заседание пройдет в расширенном формате с участием представителей ряда профильных министерств и ведомств.
Ірына Казуліна лічыць, што дэмакратычным сілам Беларусі падтрымка міжнароднай супольнасці неабходная, як ніколі. Сітуацыю ў Беларусі Ірына Казуліна абмеркавала з прадстаўнікамі польскага ўрада.
Эстонскі парламент прыпыніў разгляд законапраекта, які дазваляе дэмантаваць помнік Воіну-вызваліцелю, але ўхваліў законапраект, які фактычна прыраўноўвае савецкую сімволіку да нацысцкай. Другое чытанне законапраекта “Аб зносе забароненых будынкаў” было прыпынена па прапанове кіруючай партыі Цэнтра. На думку тых дэпутатаў, якія выступалі падчас абмеркавання, законапраект не адпавядае канстытуцыі, выклікае раскол паміж эстонскай і рускамоўнай суполкамі ў краіне, а таксама негатыўна ўспрыняты ў шэрагу дзяржаў.
24 студзеня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык не змог выехаць у Літву. У аддзеле па грамадзянству і міграцыі Партызанскага РУУС Менска паведамілі, што яго пашпарт знаходзіцца ў КДБ.
Міністэрства юстыцыі Беларусі патрабавала дадатковыя дакументы па ўстаноўчай канферэнцыі Саюза левых партый (СЛП), што адбылася ў Чарнігаве 17 студзеня. Адпаведны ліст за подпісам кіраўніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднаній і палітычных партый Міністэрства юстыцыі Алега Сліжэўскага прыйшоў у офіс Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк.
Нафтагазавая вайна паміж Расеяй і Беларуссю, што разгарэлася ў канцы мінулага года, учора ўпершыню афіцыйна выйшла за рамкі гаспадарча-эканамічнага канфлікту, піша сёння расейская газета “Время новостей”. У высвятленне стасункаў паміж сябрамі “саюзнай дзяржавы” умяшаліся сілавыя службы. Такія, як намеснік дырэктара ФСБ – кіраўнік памежнай службы ФСБ РФ Уладзімір Пронічаў. Учора на Савеце Федэрацыі ён нечакана звярнуў увагу сенатараў на празрыстасць расейска-беларускай мяжы, назваўшы яе “дзірой”, праз якую ў нашу краіну могуць пранікаць тэрарысты.
Александр Григорьевич был очень доволен. Как президент он заверил всех собравшихся на финальном туре национального отборочного конкурса “Еврофест” в том, что Беларусь в этом году приложит все усилия и не пожалеет средств, чтобы достойно показать себя на грядущем 10—12 мая конкурсе “Евровидение-2007” в Хельсинки. Нашел он и несколько добрых слов для белорусского делегата Димы Колдуна, назвав его талантливым и достойным парнем. Слава богу, Александр Григорьевич был не Лукашенко, а Тиханович, солист ВИА “Верасы” и президент национального фестиваля “Еврофест”, а то бы Колдуна мог хватить удар.
Яшчэ тры медалі – два залатыя і адзін бронзавы – заваявалі беларускія спартсмены 24 студзеня на 23-й зімовай Універсіядзе ў Турыне (Італія), паведамляе БелаПАН.
Тэлефонныя нумары экстраных службаў, МНС, МУС, хуткай дапамогі будуць набірацца ў новым фармаце, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення электрасувязі міністэрства сувязі і інфармацыі Беларусі Юры Шпак.
Большинству из нас свойственно с умилением пересказывать друг другу те или иные шедевры детского речетворчества. То, что дети говорят иногда удивительные вещи, никакая, мягко говоря, не новость. Что, впрочем, не мешает нам всякий раз заново поражаться и восхищаться. Больше всего потрясает их способность описывать взрослый мир - закоченелый мир межличностных связей, социальных привычек и предрассудков, идеологических и эстетических кодов нашего повседневного поведения. Они как-то вдруг формулируют то, что должны были бы сформулировать мы сами, если бы умели. Такое бывает при соприкосновении с хорошим искусством: "Как же так - это же так просто! Почему не я это сказал?"
Судьба уже полтора месяца удерживает Дмитрия Рака на грани жизни и смерти. С 10 декабря, когда он получил черепно-мозговую травму на этапе Кубка мира, лыжный акробат в себя так и не пришел. Его состояние врачи называют измененной формой сознания. Дмитрий ест, пытается что-то произнести, отвечает на рукопожатия, но в контакт с окружающими не вступает и не может фиксировать взгляд.
Из-за метели в Москве в нижегородский аэропорт направлены семь самолетов, сообщил в четверг РИА Новости начальник Главного управления МЧС России по Нижегородской области генерал-майор Игорь Паньшин. "Сейчас в столице из-за сильного снегопада ни один аэропорт не работает на прием самолетов. В Нижний Новгород уже летят семь лайнеров", - сказал он.
З 1 лютага ў некаторых рэгіёнах Беларусі павялічваюцца стаўкі мясцовага падатку на паслугі сувязі. У Менску і ў Магілёўскай вобласці стаўка падатку вырасце ўдвая ( з 5 да 10%). У Гомельскай вобласці – на 3% (з 7 да 10%) . А вось Берасцейскую, Гарадзенскую, Віцебскую і Менскую вобласці падвышэнне пакуль не закране.
Новый год для завода строительных изделий, филиала ОАО “Минскремстрой”, начался с проблем, пишет «Экономическая газета». Определенный на 2007 год для завода объем поставок цемента составил 45% от требуемого. В заявке, составленной с учетом увеличения объемов производства, предприятие просило 23,5 тысяч тонн. Лимит, выделенный Мингорисполкомом, потянул только на 10,650 тысяч тонн.