Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Міжнародная амністыя» пра свабоду слова ў Інтэрнэце
14:44, 25/01/2007

23 студзеня праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясціла пра намер удзельнічаць у шматбаковай дыскусіі з шэрагам кампаній, у тым ліку – «Google», «Microsoft» і «Yahoo!», іншымі няўрадавымі арганізацыямі, экспертамі і сацыяльна адказнымі інвестыцыйнымі фондамі. Яе мэта – пагадненне аб прынцыпах забеспячэння захоўвання правоў чалавека ў Інтэрнэце.

МА прывітала гэтую ініцыятыву, але папярэдзіла, што ўдзел у абмеркаванні не прымусіць яе спыніць прапагандысцкую працу супраць кампаній, якія ў згаворы з урадавымі ўшчамляюць правы чалавека, паведамляе інфармацыйнае агенцтва ПРИМА-News.

Арганізацыя таксама адзначыла, што паралельна з гэтай дыскусіяй будуць праходзіць перамовы аб заканадаўчых мерах (іх прапаноўваюць ЗША і іншыя краіны) па процідзеянні інтэрнэт-рэпрэсіям у глабальным маштабе.

Перамовы пачаліся пасля таго, як 60 тысяч чалавек уключыліся ў кампанію irrepressible.info. Гэтая кампанія асвятляе праблему пераследу інтэрнэт-карыстальнікаў у розных краінах свету, а таксама згавор такіх фірм як "Google", "Microsoft" і "Yahoo!" з кітайскімі ўладамі з мэтай абмежаваць доступ да інфармацыі ў сеткі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: