|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка не супраць перайсці на еўра 15:39, 25/01/2007
Як падкрэсліў Лукашэнка, беларуская прамысловая прадукцыя яшчэ ў часы Савецкага Саюза была арыентаваная на экспарт у заходнім напрамку. “Энергетычны канфлікт з Расеяй як раз і паказаў, наколькі нам неабходныя фундатары з Еўропы і ЗША. Калі б заходнія энергетычныя канцэрны мелі б долю ў беларускіх энергатранспартных сістэмах, Расея не была б па дачыненні да нас настолькі жорсткай. У Расеі загараюцца вочы, калі гаворка заходзіць пра прыватызацыю беларускай дзяржаўнай прамысловасці. Наша прамысловая прадукцыя яшчэ ў часы Савецкага Саюза была арыентаваная на экспарт у заходнім напрамку. Мы павінны выкарыстоваць сваё геаграфічнае становішча як мага лепш. Неўзабаве будуць распрацаваныя пэўныя праграмы”, – паабяцаў беларускі кіраўнік. На думку Лукашэнкі, сёння Расея грае сваімі новымі энергетычнымі “мускуламі” і мяркуе, што зноў можа заваяваць увесь свет. Расейская эліта, па яго словах, стала фанабэрыстай, аднак гэта зменіцца з падзеннем цэнаў на энерганосьбіты. “З аднаго боку, Расея грае сваімі новымі энергетычнымі мускуламі і мяркуе, што зноў можа заваяваць увесь свет. Расейская эліта стала фанабэрыстай, аднак гэта зменіцца з падзеннем цэнаў на энерганосьбіты. З другога боку, мы не павінны дэманізаваць Пуціна. Паміж Пуціным і Лукашэнкам няма ніякай асабістай варожасці. Я ведаю Пуціна як ніхто іншы. Ён адкрыты чалавек, у яго ясны розум. Калі ён хоча зноў аб’яднаць славянскі свет, ён мусіць зрабіць гэта па-іншаму. Барыс Ельцын ведаў, як схіліць сваіх суседзяў – Украіну і Казахстан – да рэінтэграцыі.Ён ніколі не злоўжываў сваёй уладай, да таго ж энерганосьбіты былі тады вельмі танныя. Ельцын заўсёды казаў пра раўнапраўныя стасункі, і сёння ён заклікае расейскае кіраўніцтва больш разумна”, – лічыць Лукашэнка. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, і ў нас адзіныя каштоўнасці; толькі ў нас спецыфічныя нацыянальныя інтарэсы, лічыць Лукашэнка. “Не бывае цалкам незалежных эканамічных сістэм. І расейская эканоміка, якая амаль цалкам грунтуецца на экспарце энерганосьбітаў, знаходзіцца ў залежнасці ад еўрапейскіх спажыўцоў і, усё мацней, ад кітайскіх. Госпад Бог надзяліў Расею багатымі рэсурсамі. Сёння Расея выкарыстае гэтыя рэсурсы як рычаг ціску ў сусветнай палітыцы. Нас Госпад Бог узнагародзіў іншымі рэсурсамі: нашым геаграфічным становішчам – становішчам транзітнай краіны Еўропы. Гэты рэсурс хай і не такі значны, але мы будзем яго выкарыстоўваць”, – адзначае Лукашэнка. У адказ на пытанне, ці зблізіла Беларусь і Захад спрэчка з Расеяй, Аляксандр Лукашэнка сказаў: “Я не ведаю. Але Захад зразумеў: заўтра Расея можа перакрыць кран і яму”. Лукашэнка таксама не выключае, што Беларусь у будучыні можа перайсці на еўра. “У гэтым жыцці ўсё магчыма”, – сказаў ён. “Мы хацелі б, каб Еўразвяз адкрыў для нашых тавараў свой унутраны рынак, каб мы маглі там канкурыраваць. Менавіта нямецкія бізнесмены завуць нашу эканоміку больш стабільнай у параўнанні з іншымі ўсходнееўрапейскімі краінамі”, – падкрэсліў ён. Па яго словах, Расея стала навязваць сваю валюту Беларусі, “калі ў Маскве зразумелі, што Лукашэнка не адступіцца ад незалежнасці сваёй краіны”. “Мы бачым у гэтым вераломная задума адабраць нашу незалежнасць вакольным шляхам. Але мы не хочам атрымоўваць свае зарплаты з Крамля. Зрэшты, наш беларускі рубель мацнейшы, чым расейскі, наша інфляцыя ўдвая ніжэйшая, чым у Расеі. Ніхто ў Беларусі мяне не падтрымаў бы, калі б я цяпер здаў нашу валюту”, – перакананы ён. “Я самы адкрыты прэзідэнт у свеце, я не люблю піар і не дазваляю, каб мяне “раскручвалі”, фатаграфуючы ў гарнітурах для спартовых адзінаборстваў. На Захадзе наконт мяне склалася скажонае меркаванне. Магчыма, у нейкіх выказваннях мне варта быць больш стрыманым. Прэзідэнт краіны, у якой няма ядзернай зброі і якая знаходзіцца ў эканамічнай залежнасці ад іншых дзяржаў, не можа быць дыктатарам. Наша сацыяльна-эканамічная сістэма шмат каму не падабаецца. Мы не праводзілі бяздумнай прыватызацыі, у нас менш бедных, чым у Расеі. Я сам нічога не скраў, у мяне няма ніякіх рахункаў у замежных банках”, – упэўнівае Лукашэнка.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|