Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея не будзе падтрымліваць Беларусь на шкоду сабе. Гэта сэнс заявы спікера Дзярждумы Барыса Грызлова падчас спецыяльнага паседжання Савета Дзярждумы па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. “Мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць Беларусь, у тым ліку фінансава-эканамічнымі мерамі. Мы будзем дапамагаць Беларусі рэалізоўваць яе суверэнныя правы, мы не дапусцім яе міжнароднай ізаляцыі. Але мы нікому не дазволім паварочваць нашу падтрымку супраць нацыянальных інтарэсаў Расеі”, – сказаў ён.
Па словах спікера Дзярждумы, Расеі і Беларусі варта забяспечыць максімальную празрыстасць стасункаў у галіне эканомік.
“Мы не хочам, каб расейскія грошы ішлі не на рэальнае будаванне “саюзнай дзяржавы”, а на падтрымку міфа пра тое, што яна ўжо ёсць, хоць для гэтага трэба зрабіць яшчэ вельмі шмат”, – адзначыў Грызлоў.
Ён зазначыў, што “нягледзячы на палітыку максімальнай спрыяльнасці з боку Расеі, урад Беларусі так і не здолеў выкарыстаць тыя галоўныя перавагі, якія ў яго былі, – адкрытасць расейскага рынку і танныя энерганосьбіты, – для поўнамаштабнай мадэрнізацыі эканомікі краіны”.