Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзевы лідэр Алесь Каліта затрыманы на мяжы 12:03, 25/01/2007
Сёньня ў 7:10 старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта быў зьняты зь цягніку, на якім ён накіроўваўся ў Вільню. На памежнай станцыі Гудагай памежнікі канфіскавалі ў Алеся Каліты партатыўны кампутар і флэш-карту.
Свае дзеяньні яны патлумачылі, як паведаміў Алесь Каліта, указаньнямі правераць грамадзянаў памежнымі войскамі з мэтаю выяўленьня матэрыяльных носьбітаў са шкоднай для беларускага грамадзтва інфармацыяй. Па словах памежнікаў, рэчы могуць быць вернутыя пасьля праверкі.