Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДБ адмаўляецца вяртаць пашпарт аднаму з лідэраў АГП
10:07, 25/01/2007

24 студзеня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык не змог выехаць у Літву. У аддзеле па грамадзянству і міграцыі Партызанскага РУУС Менска паведамілі, што яго пашпарт знаходзіцца ў КДБ.

Як паведамляе прэс-служба партыі, тыдзень таму Ігар Шынкарык здаў дакумент, каб прадоўжыць штамп на часовы ўезд за мяжу. Паводле прэйскуранта паслуг ён заплаціў неабходную суму за год дзеяння штампа і тэрміновае афармленне дакументаў цягам тыдня. 24 студзеня ён павінен быў забраць пашпарт з новым штампам і выехаць у Вільню для ўдзелу ў сустрэчы прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі.

“Калі я прыйшоў атрымоўваць пашпарт, я назваў сваё прозвішча, – распавёў прэс-службе АГП Ігар Шынкарык. – Дзяўчына на мяне вельмі дзіўна паглядзела. І пытае: “А вы дзе працуеце?” Я адказаў: “Аб’яднаная грамадзянская партыя”. Яна кажа: “А, ну тады ўсё зразумела. Ваш дакумент на праверцы ў КДБ”.

Ігар Шынкарык пацікавіўся, як такая праверка ўзгадняецца з тым, што ён аплаціў паслугу за тэрміновае афармленне выязнога штампа. “А для іх гэта ўсё роўна. Яны могуць месяц правяраць дакументы”, – паведамілі яму ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.

Адзначым, што год таму праблема з атрыманнем пашпарта ўзнікла і ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, калі КДБ не дазволіў ставіць выязны штамп. Анатоль Лябедзька звярнуўся з лістом да кіраўніцтва КДБ у сувязі з парушэннем канстытуцыйнага права на свабодны пераход мяжы. І паабяцаў, што будзе штодня выстаўляць пікет ля будынка КДБ, пакуль яму не вернуць пашпарт са штампам. “Я думаю, што перспектыва кожны дзень бачыць мяне каля будынка КДБ Сцяпану Сухарэнку не спадабалася. Мяне зноў выклікалі ў пашпартна-візавы аддзел і аддалі пашпарт. Праўда, штамп у ім паставілі не на тры гады, як я хацеў, а на два”, – паведаміў тады Анатоль Лябедзька.

А Ігару Шынкарыку ў аддзеле па грамадзянству і міграцыі Партызанскага РУУС параілі тэлефанаваць ім не раней, чым праз тыдзень.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: