Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Малады Фронт»: узмацніўся ціск на актывістаў арганізацыі
13:11, 25/01/2007

Сябры арганізацыі “Малады фронт” адзначаюць, што цягам апошніх дзён узмацніўся ціск на актывістаў арганізацыі. Падчас прэсавай канфэрэнцыі маладафронтаўцы паведамілі пра розныя мэтады ціску, якія ўжываюць да іх спэцслужбы.

Актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук паведаміў: цягам апошніх двух тыдняў толькі ў Менску шасьцёх сябраў арганізацыі выклікалі на размову ў КДБ. Яшчэ некалькіх непаўнагадовых запрашалі ў кабінэт дырэктара навучальнай установы на так званыя прафіляктычныя размовы. 17-гадовай Ганне Шапілавай, якая вучыцца ў ліцэйскай фізыка-матэматычнай клясе віцебскай школы, пагражаюць, што перавядуць у звычайную клясу, калі тая ня спыніць сваёй дзейнасьці.

Ганна распавяла “Радыё Свабода”, што яе сяброўцы Алене Багданавай даводзіцца яшчэ цяжэй.

“У сям’і Алены Багданавай даглядаецца дзіця, якога бацькі ўзялі ў дзіцячым доме. Дзіця ўсе любяць, і ў яго ёсьць усе ўмовы для жыцьця. Ён у сям’і ўжо трэці год. Ды міліцыянтам усё роўна. Яны прыходзілі і казалі, што адбяруць дзіця і пазбавяць бацькоў Алены правоў. Алена Багданава – актывістка “Маладога фронту”. Гэта папросту такі псыхалягічны ціск на бацькоў, каб яны прымусілі Алену спыніць сваю дзейнасьць”.

Валер Мацкевіч, старшыня Бабруйскай філіі “Маладога фронту”, распавёў, што ў дачыненьні да актывістаў арганізацыі сталі ўжываць розныя мэтады ціску.

“Ужываюць ня толькі адкрытыя рэпрэсіі, але й робяць такія захады, як уплыў праз ваенкамат, праз адміністрацыю школы. Нашых сябраў тэрмінова адлічалі з навучальных устаноў. Спэцслужбы папярэджвалі адміністрацыі ўнівэрсытэтаў, што яны мусяць перадаваць дадзеныя адразу ў ваенкамат, каб актывісты не пасьпелі скарыстацца магчымасьцю навучацца па-за межамі краіны”.

Маладафронтаўцы адзначылі: з шасьці палітвязьняў трое – Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч -- зьяўляюцца актывістамі арганізацыі. Прычым, Зьміцер Дашкевіч пазбаўлены волі менавіта за ўдзел у “Маладым фронце”. Супраць Сержука Гумінскага завялі крымінальную справу за графіці. Днямі яе перададуць у Аршанскі гарадзкі суд.

"Ад панядзелка Сяржук Гумінскі зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе па факце зьдзейсьненьня апазыцыйных графіці ў Воршы. 18-гадовага хлопца ўжо некалькі разоў дапытвалі з прыміненьнем фізычнага гвалту, за скаргу на што маладафронтавец адседзеў трое сутак арышту. Гэта - міліцэйскі беспрэдзел!", -- заявіў Зміцер Хведарук.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: