|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Польшча заклікае вызваліць Казуліна 10:55, 25/01/2007 Сустрэчы на вышэйшым узроўні адбыліся з такімі вядомымі палітыкамі, як дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністр Польшчы Адам Ліпіньскі, дарадца прэм’ера Міхаіл Дворчык, дэпутат “Грамадзянскай платформы”, кіраўнік дэпутацкай групы “Салідарнасць з Беларуссю” Роберт Тышкевіч, галоўны дарадца Яраслава Качыньскага Марыюш Машкевіч, сенатар Стэфан Неселоўскі, а таксама з польскім філіялам праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя”. Польскія ўлады заклапочаныя палітычнай сітуацыяй у Беларусі, яны яшчэ раз агучылі прынцыповую пазіцыю Польшчы ў беларускім пытанні. “Бясспрэчна тое, што польскія ўлады маюць прынцыповую пазіцыю па беларускім пытанні. Мы ўважліва сочым за падзеямі ў вашай краіне і выказваем поўную падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. Мы салідарныя з беларускай апазіцыяй, палітвязнямі і ўсімі тымі, хто імкнецца да дэмакратычных зменаў”, – падкрэсліў адзін з уплывовых палітыкаў партыі “Грамадзянская платформа”, сенатар Стэфан Неселоўскі ў інтэрв’ю “Нямецкай хвалі”. На сустрэчы з жонкай палітвязня Аляксандра Казуліна сенатар Неселоўскі адзначыў, што будзе паднімаць пытанне пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі ў польскім Сенаце, а таксама садзейнічаць прыняццю Сенатам звароту да беларускіх улад з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Казуліна і ўсіх палітычных зняволеных. Безумоўна, адзначае Стэфан Неселоўскі, польскія ўлады вельмі зацікаўленыя ў дэмакратызацыі Беларусі і ўсяляк імкнуцца падтрымаць беларускую апазіцыю, але: “Хацеў бы адзначыць, што ваша перамога толькі ў вашых руках. Ці будзе Беларусь свабоднай і еўрапейскай краінай або застанецца на тым самым ўзроўні – залежыць толькі ад саміх беларусаў”. Ірына Казуліна візіт у Варшаву і яго вынікі ацэньвае пазітыўна: “Палякі як ніхто разумеюць наша становішча, я хачу выказаць словы ўдзячнасці польскаму ўраду за іх увагу да нашых праблем, іх неабыякавасць. Для нас насамрэч гэта вельмі важна”. Апрача сустрэч з польскімі палітыкамі, праваабаронцамі і журналістамі, у Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма праваабаронцы Алега Воўчыка “На перадавой праўды”. Вось што распавёў у інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” аўтар кінастужкі: “Гэты фільм падрабязна распавядае пра сакавіцкія падзеі ў Беларусі, пра ход прэзідэнцкай кампаніі, пра пратэсты апазіцыі супраць масавых фальсіфікацый. Наша юрыдычная служба сабрала таксама падрабязную інфармацыю і рэдкія відэакадры, якія даказваюць невінаватасць Аляксандра Казуліна, – і ўсё гэта ёсць у новым фільме”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|