Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У рэгіёнах адмаўляюцца распаўсюджваць незалежную прэсу 12:45, 25/01/2007
У Нясьвіжы (Менская вобласьць) мясцовае аддзяленьне “Мінаблсаюздруку” адмаўляецца прадаваць у сваіх кіёсках недзяржаўную рэгіянальную газэту "Нясьвіжскі час".
"У сувязі з эканамічнай неэфэктыўнасцю рэалізацыі газеты "Нясьвіжскі час", – паведамляецца ў лісьце начальніка Нясьвіжскага раённага аддзяленьня "Мінаблсаюздруку" Тацьцяны Навоша ад 17 студзеня, паведаміла Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.
"Вакол газэты ў апошні час склалася даволі няпростая сытуацыя, і якая, на мой погляд, кімсьці каардынуецца і кантралюецца", – выказаў свой погляд галоўны рэдактар "Нясьвіжскага часу" Аляксей Белы. "У гэтым годзе наша выданьне ўжо адмовіліся рэалізоўваць гандлёвае прадпрыемства "Нясьвіжскі гархарчпрамгандаль" і крама "Новае месца". З гэтай прычыны мы вымушаны былі зьнізіць наклад газэты з 2100 асобнікаў да 1700. Праз кіёскі "Саюздруку" мы прадавалі 250 асобнікаў газэты. Страта гэтага каналу распаўсюду для нас адчувальны ўдар".