Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: «Журналісты могуць забіць таталітарную сістэму і прычыніць шкоду грамадству» 17:58, 25/01/2007
У інтэрв’ю нямецкаму выданню “Die Welt” Александр Лукашэнка выказаўся на тэму свабоды слова ў розных краінах. “СМІ могуць дзейнічаць нібыта агнястрэльная зброя. Журналісты могуць забіць як дэмакратыю, так і таталітарную сістэму і прычыніць шкоду грамадству”, – адзначыў беларускі кіраўнік.
“На Украіне пануе безуладдзе, таму там у сродках масавай інфармацыі анархія. Украінская канстытуцыйная рэформа адкінула краіну назад у яе развіцці. Я лічу, што былыя савецкія рэспублікі не даспелі да парламенцкага праўлення. Возьмем у якасці прыкладу Беларусь. Мы пасля распаду СССР былі парламенцкай рэспублікай. 350 дэпутатаў хацелі кіраваць краінай, але ніхто ні за што не адказваў. Яшчэ трохі, і нашы дэпутаты сталі б такімі карумпаванымі, як сёння ў Расеі і на Украіне. Зрэшты, у Беларусі сам парламент вырашыў ператварыць краіну ў прэзідэнцкую рэспубліку. Цяпер сітуацыя ў нас стабільная”, – кажа Лукашэнка.
Пры гэтым Лукашэнка адзначае, што сёння Беларусь “прастрэльваюць” заходнія і расейскія СМІ.
“Што тычыцца свабоды сродкаў масавай інфармацыі, то ў нямецкай прэсы іншая традыцыя. Журналісты нясуць персанальную адказнасць за свае публікацыі. У нас, насупраць, пануе безадказнасць. Але апазіцыя ў Беларусі зусім не забароненая. Наша інфармацыйная прастора адкрытая. Euronews, RTVi, Radio Liberty, CNN вяшчаюць на нашых частотах на заходнія грошы. Яны і расейскія СМІ прастрэльваюць нашу краіну з захаду на ўсход і з усходу на захад. Наша апазіцыя не вылазіць з гэтых сродкаў СМІ”, – адзначае Лукашэнка.