Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справа супраць Сержука Гумінскага зачыненая 14:41, 25/01/2007
Крымінальная справа супраць актывіста “Маладога Фронту” Сержука Гумінскага зачыненая з-за адсутнасьці доказаў. У чацьвер маладафронтавец быў выкліканы ў варшанскую міліцыю, дзе яму паведамілі аб спыненьні крымінальнай справы па факце з’яўленьня ў горадзе апазыцыйных графіці “Свабоду палітвязьням”, “Свабоду Дашкевічу”, “Жыве Беларусь” ды іншыя.
Нагадаем, што ў панядзелак маладафронтаўца азнаёмілі з пастановай аб прызнаньні яго падазраваным. У ёй значылася, што Сяржук уначы з 23 на 24 сьнежня з мэтай апаганьваньня будынку па вуліцы Леніна ў Воршы выканаў надпіс “цынічнага зьместу”.