Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску чарговым разам падаражэлі паслугі таксі. Калі пад канец 2006 году кожны кілямэтар паездкі абыходзіўся пасажыру 800 рублёў, то цяпер трэба заплаціць за тую ж адлегласьць 1 100. У таксапарках прымусовую карэктыву тлумачаць новымі эканамічнымі ўмовамі, у якіх даводзіццца існаваць.
Нядаўняе падвышэньне кошту бэнзыну склала меней за 5%, а расцэнкі таксовак тым часам вырасьлі амаль на 30%. Неадэкватныя захады прывялі да таго, што цяпер таксісты гадзінамі прастойваюць у чаканьні кліентаў, паведаміла “Радыё Свабода”.