Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін можа даць ван дэр Ліндэну ўсе доказы
10:59, 26/01/2007

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін гатовы падаць дакументы на міжнародную экспертызу з нагоды свайго асуджэння. Пра гэта ён паведаміў 25 студзеня падчас сустрэчы з адвакатам Ігарам Рынкевічам.

Як паведамляе БелаПАН І.Рынкевіч, падчас сустрэчы А.Казулін падзякаваў старшыні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэну за спробу сустрэцца з ім. “Тое, што ўлады адмовілі ў гэтай сустрэчы, зноў даказвае, што ім ёсць, што хаваць. Калі ў ПАРЕ ёсць сумненні ў тым, што я асуджаны па палітычных матывах, я гатовы даць усе дакументы, якія цікавяць ПАРЕ”, – агучыў І.Рынкевіч словы А.Казуліна.

Пры гэтым, па словах адваката, А.Казулін сумняваецца, што беларускія ўлады прымуць прапанову Р.ван дэр Ліндэна аб міжнароднай экспертызе працэсаў, якія Еўропа лічыць палітычна матываванымі. “Але нават адмову варта тлумачыць як тое, што беларуская ўлада прызнае: палітвязні ў краіне ёсць”, – адзначыў А.Казулін.

Як паведаміў І.Рынкевіч, палітык далучыўся да адкрытага звароту лідэраў прадпрымальніцкага руху і беларускіх праваабаронцаў, які быў перададзены Р. ван дэр Ліндэну падчас сустрэчы з Ірынай Казулінай. “Гэта вельмі важны момант – беларускае грамадства паварочваецца тварам да Еўропы. І я падтрымліваю імкненне апошняй да таго, каб Беларусь раней ці пазней увайшла ў Раду Еўропы”, – адзначыў А.Казулін у размове з адвакатам.

А.Казулін падзякаваў таксама за падтрымку генеральнаму сакратару нямецкага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Рональду Пофалу і дэпутатку бундэстага ад Партыі зялёных Мары-Луізе Бек. “Падчас майго візіту ў Нямеччыну Пофала падарыў мне кавалачак Берлінскай сцяны. Я дагэтуль гэта ўспамінаю, і ў зняволенні, за турэмнымі сценамі, гэты падарунак набывае для мяне асаблівы сэнс ”, – сказаў А.Казулін.

Паводле І.Рынкевіча, цяпер абарона Казуліна рыхтуе наглядную скаргу ў Вярхоўны суд, пасля чаго мае намер перадаць усе дакументы еўрапейскім экспертам для аналізу – каб пасля прадставіць усе факты ў Раду ААН па правах чалавека. “Такім чынам, хоча беларускі ўрад ці не хоча, але ўсе дакументы па справе Казуліна еўрапейскія эксперты ўсё роўна атрымаюць”, – адзначыў І.Рынкевіч.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: