Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Урад гатовы вырашаць энергетычныя праблемы з Еўразвязам? 09:56, 26/01/2007, фота ByMedia.net
Беларусь і Еўразвяз гатовыя абмеркаваць 5–6 рэальных сумесных праектаў у энергетыцы. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. “Вядзенне энергетычнага дыялогу Беларусі і Еўразвяза – дыпламатычнае пытанне. Мы вызначылі, што нам неабходна падчас гэтага дыялогу. У сакавіку гэтага года мы плануем выйсці на адпаведную гутарку па энергетычных пытаннях на ўзроўні намесніка міністра Еўракамісіі”, – адзначыў ён.
Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што ўжо праглядаюцца пэўныя праекты, дзе і як можа працаваць Беларусь з ЕЗ і па якіх кірунках. Ён не назваў, якія пэўныя праекты могуць быць рэалізаваныя. “Гэта камерцыйная тайна. Але, прынамсі, 5–6 рэальных праектаў у нас ёсць. Яны могуць быць карысныя і Еўразвязу, і Беларусі”, – сказаў першы віцэ-прэм’ер.
Нагадаем, што беларускі бок прапанаваў Еўракамісіі правядзенне дыялогу па пытаннях энергетыкі і Еўракамісія дала сваю згоду на правядзенне такіх перамоваў. Як паведаміў 16 студзеня ў Менску на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хекер, такія пытанні Еўрапейскі Звяз вырашае заўсёды дбайна і павольна. Аднак, у выніку энергетычнага канфлікту паміж Беларуссю і Расеяй. Калі былі закранутыя інтарэсы і іншых дзяржаў, Брусэль адрэагаваў хутка.