|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Расейскія СМІ: Лукашэнка вырашыў «кінуць» Расею 16:45, 26/01/2007
Нагадаем, што ўчора Аляксандр Лукашэнка абвергнуў заявы расейскага кіраўніцтва пра тое, што Расея субсідуе 41% бюджэту Беларусі, і пра тое, што Беларусь купляе расейскую нафту па нізкіх цэнах, перапрацоўвае яе і потым перапрадае па цэнах сусветнага рынку. Па першым пытанні ён заявіў, што “ў Расеі разыгрываецца камедыя” і гэта ўсё апраўданні Пуціна перад сваім насельніцтвам, незадаволеным адключэннем энергетычнага крана “брацкаму” народу. З нагоды спекуляцыі прадуктамі нафтаперапрацоўкі Лукашэнка зазначыў, што “гэта поўнае глупства”. “Мы купляем расейскую нафту па цэнах сусветнага рынку, мы плацім за тону нават на 40 даляраў больш, чым Украіна. Мы самі спажываем 8 млн. тон, 20 млн. мы перапрацоўваем на нашых нафтаперапрацоўчых заводах і прадаем як змазку і гаручае. Гэтаксама з расейскай нафтай паступаюць і іншыя вядучыя індустрыяльныя дзяржавы, у прыватнасці Нямеччына”, – сказаў ён. Лукашэнка растлумачыў адмову ад расейскага рубля як ад адзінай валюты тым, што гэта “вераломная задума адабраць незалежнасць вакольным шляхам”. Ён падкрэсліў, што ніколі не пагодзіцца на паглынанне Беларусі Расеяй. У цэлым, інтэрв’ю кіраўніка беларускай дзяржавы было багатае на рэверансы ў бок Еўропы. Ранейшая жорсткая крытыка звялася да скаргаў на неаб’ектыўнасць. Лукашэнка адзначыў, што для яго краіны вельмі патрэбныя інвестары з Еўропы і ЗША. “Калі б заходнія энергетычныя канцэрны мелі долю ў беларускіх энергатранспартных сістэмах, Расея не была б у дачыненні да нас такой жорсткай”, – зазначыў ён. Лукашэнка прыгадаў савецкі час і адзначыў, што беларуская прамысловая прадукцыя тады была арыентаваная на экспарт у заходнія краіны, і паабяцаў, што неўзабаве “будуць распрацаваныя пэўныя праграмы”. Лукашэнка сказаў шмат непрывабных слоў у адрас Расеі і напрыканцы падкрэсліў, што “паміж Пуціным і Лукашэнкам няма ніякай асабістай варожасці”. Ён параіў Пуціну вучыцца ў Ельцына, як аб’ядноўваць славянскі свет. “Ельцын заўсёды казаў пра раўнапраўныя стасункі, і сёння ён заклікае расейскі ўрад дзейнічаць больш разумна”, – адзначыў ён. Рэзкія словы ў адрас Расеі прагучалі сёння і падчас выступу Лукашэнкі на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым супрацаўнікам краіны. “Мы ніколі не ўвойдзем у склад іншай дзяржавы. Мы абсалютна нікому нічога не абавязаны”, – перадае РІА “Новости” ўпэўненасць Лукашэнкі. “Мы празрыстыя і транспарэнтныя, і дзяўбаць нас не трэба”, – дадаў беларускі кіраўнік. “Калі мы пачалі рухацца пасля рэферэндуму насустрач саюза з Расеяй, я хаваў той негатыў, які быў у стасунках з Расеяй. Палітыка Расеі была накіраваная на знішчэнне імкнення беларускага народа і кіраўніцтва Беларусі жыць з Расеяй у саюзнай дзяржаве”, – цытуе “Інтэрфакс” Лукашэнку. “Гэта (супярэчнасць) не ўчора ўзнікла, і не ў 2004 годзе, калі ў 25-градусны мароз нам перакрылі газ, – дадаў ён. – Гэта існавала ўвесь час пасля развалу Савецкага Саюза”. “У свой час, калі Расея прапанавала Беларусі ўвесці расейскі рубель, у мяне ўзнікла шмат пытанняў, – нагадаў беларускі лідэр. – То Расея кажа пра тое, што Беларусь – гэта груз, гэта путы на нагах Расеі, то прапаноўвае ўвесці расейскі рубель і кажа, што мы вас азалоцім. Я тут чагосьці не разумею. Навошта вы прапаноўваеце нам расейскі рубель, калі ў вас шмат праблем і вы нам дапамагаць не збіраецеся? Адказ просты – “не мытьем, так катаньем” прышпіліць да сябе намёртва Беларусь”, – сказаў Лукашэнка. Разам з тым беларускі кіраўнік папярэдзіў, што “калі нас яшчэ раз паспрабуюць стукнуць па адчувальных месцах, уводзячы разнастайныя пошліны на нашы трактары, халадзільнікі і гэтак далей, то мы таксама ведаем гэтыя адчувальныя месцы і ведаем, дзе стукнуць”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|