Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЖКГ Беларусі заклікае ўсіх патрыётаў паставіць лічыльнікі 12:00, 26/01/2007
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў заклікаў “усіх патрыётаў”, асабліва сярод добра забяспечаных грамадзянаў, паставіць лічыльнікі вады, перадае “Інтэрфакс”. “Трэба выказаць сумленне і ўсталяваць лічыльнікі. Ад гэтага выйграе і жыллёва-камунальная гаспадарка, і бюджэт краіны, і насельніцтва. Але ў першую чаргу, гэта важна не столькі для эканомікі сям’і, колькі для эканомікі краіны”, – падкрэсліў Белахвостаў.
Міністр растлумачыў, што насельніцтва аплачвае толькі 30% ад кошту вады. “Чым менш мы паставім стратнай прадукцыі насельніцтву, тым меншыя будуць нашы страты, а пры ўсталяванні лічыльнікаў спажыванне вады заўсёды зніжаецца”, – растлумачыў міністр.
Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Міністэрству цягам года абсталяваць лічыльнікамі ўвесь жылы фонд. Усталяванне лічыльніка, на меркаванне У.Белахвостава выгодна, у першую чаргу, сем’ям з сярэднім і невялікім дастаткам. Людзі атрымоўваюць з увядзеннем лічыльнікаў Br20 тыс. эканоміі”, – сказаў У.Белахвостаў. Паводле разлікаў ведамства, адзін адчынены кран дыяметрам паўцалі на працягу сутак расходуе ў 10 разоў больш воды, чым 80-кватэрны дом. “А колькі вады сыходзіць праз няспраўны унітаз?”, – задаў пытанне міністр.
У.Белахвостаў прызнаў, што дастаткова вялікія адначасовыя выдаткі (блізу Br 200 тыс.) могуць стаць фактам, які стрымлівае ўсталяванне лічыльнікаў. У сувязі з гэтым, па яго словах, было вырашана ставіць лічыльнікі ў растэрміноўку. Тыя грамадзяне, якія аплацяць лічыльнік адразу, атрымаюць 20% скідку на ваду на 3 гады.
У.Белахвостаў таксама заклікаў вытворцаў лічыльнікаў знізіць цэны на сваю прадукцыю. “Хто зніме цэны на лічыльнікі на 20%, атрымае перавагу пры правядзенні тэндэру, хто знізіць больш, можа і ўсю партыю забяспечыць”, – сказаў міністр.
Падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты прывядзе да дадатковых выдаткаў у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ў памеры 262 млрд., паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў.
Па словах міністра, “яшчэ Br 108 млрд. складуць дадатковыя выдаткі на падвышэнне тарыфаў для насельніцтва”. “Br 371 млрд., з якіх Br 80 млрд. ЖКГ можа кампенсаваць за кошт унутраных рэсурсаў. Каля Br 300 млрд., такім чынам, складуць страты бюджэту”, – сказаў міністр.
У.Белахвостаў таксама паведаміў, што мазут больш не будзе асноўным палівам для кацельняў. “Такое паняцце як асноўнае паліва для кацельняў – мазут – знікне да канца 2007 года. Мазут будзе дапаможным палівам, а асноўным – газ і мясцовыя віды паліва”, – растлумачыў міністр.
Ён таксама адзначыў, што асноўная ўвага будзе аддавацца мясцовым відам паліва. “За 2 гады доля мясцовых відаў паліва ў сістэме ЖКГ узрасла з 6 да 18%. Усталяваныя магутнасці дазваляюць выйсці на 25% у паліўным балансе”, – адзначыў міністр.