Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рональд Пофала: «Дыялёг з Захадам не можа адбыцца на тле перасьледу апазыцыі»
11:29, 26/01/2007

Нямецкія палітыкі са скепсісам адрэагавалі на выказваньні Аляксандра Лукашэнкі выданьню Die Welt што да набліжэньня Беларусі да ЭЗ. Як заявіў генэральны сакратар ХДС Рональд Пофала, які разам з дэпутаткай Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюізай Бэк гэтымі днямі наведаў Менск, беларускаму кіраўніцтву ня варта разьлічваць на тое, што дыялёг з Захадам можа адбыцца на тле перасьледу апазыцыі.

Выказваньні нямецкіх палітыкаў зьмешчаныя ў сёньняшнім нумары выданьня "Tagesspiegel", паведамляе “Радыё Свабода”.

Паводле Рональда Пофалы, афіцыйны Менск у якасьці першых крокаў да дыялёгу мусіць выканаць адпаведны мінімум патрабаваньняў ЭЗ, якія летась выставіў Брусэль. Сярод іх – доступ апазыцыі да СМІ і вызваленьне палітычных зьняволенных, найперш былога кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

«Ня маецца ніякіх прыкметаў таго, што ціск на апазыцыю стаў больш слабым,» – заявіла "Tagesspiegel" Марылюіза Бэк.

Хаця, паводле нямецкіх палітыкаў, лёгкія зьмены ў агульнай палітычнай атмасфэры ў Менску назіраюцца.

«З прадстаўнікамі ўладаў сёньня можна гаварыць больш адкрыта, чым летась у сакавіку», – сьведчыць Пофала. Гэтыя невялікія перамены ў настроі ёсьць сьледствам паліўнай спрэчкі паміж Масквой і Менскам.

У часе сустрэчы зь міністрам замежных справаў Беларусі генэральны сакратар ХДС сярод іншага закрануў тэму рэпрэсіяў у дачыненьні да Беларускага Хэльсынскага камітэту – адзінай вялікай праваабарончай арганізацыі, якая ўсё яшчэ дзейнічае ў краіне, і якой адмовілі ў арэндзе памяшканьняў. Без афіцыйнага адрасу арганізацыя ня мае магчымасьці займацца сваёй дзейнасьцю.

Марылюіза Бэк заклікала ЭЗ да больш актыўнага ўдзелу ў лёсе краіны. Яна зьвярнула ўвагу на тое, што Эўракамісія пакуль яшчэ ня мае аніякага офісу ў Менску. Пэўныя праблемы могуць быць з новымі праграмамі ЭЗ для Беларусі. Практыка ТАСІС паказала, што праекты патрабуюць адпаведнай візы з боку беларускіх уладаў.

Марылюіза Бэк зьвярнулася да нямецкага ўраду з тым, каб Нямеччына зьнізіла кошты візаў для беларускіх грамадзянаў і каб да асобаў, маладзейшых за 25 год, яны былі ўвогуле бясплатныя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: