Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазіцыі адмовілі ва ўзбуджэнні справы па фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў
17:41, 29/01/2007

Вярхоўны суд (ВС) Беларусі адмовіў Сойму Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 года. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні партыі Юры Беленькі.

Як распавёў Ю.Беленькі, 19 студзеня гэтага года ў ВС ад імя Сойма КХП–БНФ была пададзеная заява, у якой Сойм запатрабаваў “узбудзіць крымінальную справу ў сувязі з паведамленнем А.Лукашэнкі пра яго ўдзел у фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года”. “Паведамленне А.Лукашэнкі пра яго ўдзел у фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года, змяшчае непасрэднае парушэнне артыкула 192 “Парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме або адкліканні дэпутата” і артыкула 424 “Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, – адзначалася ў заяве.

Падставай для звароту ў Вярхоўны суд Беларусі сталі словы Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі з украінскімі журналістамі 23 лістапада 2006 года: "…Так, апошнія выбары мы сфальсіфікавалі. Я ўжо заходнікам гэта гаварыў. За прэзідэнта Лукашэнку прагаласавала 93,5%. Кажуць, гэта не еўрапейскі паказнік. Мы зрабілі 86. Гэта сапраўды было. І калі цяпер пачаць пералічваць бюлетэні, то я не ведаю, што з імі рабіць увогуле”.

“Мы вельмі аператыўна атрымалі адказ з Вярхоўнага суду. У ім сказана, што разгляд нашай заявы не знаходзіцца ў кампетэнцыі Вярхоўнага суду Беларусі”, – паведаміў Ю.Беленькі.

На думку Ю.Беленькага, гэта “дзіўны адказ”, бо “юрысты так адказваць не могуць”. “Яны павінны пры вынясенні такога рашэння спасылацца на пэўны артыкул заканадаўчага акта, які вызначае кампетэнцыю Вярхоўнага суда ў гэтым пытанні: пастанова самога ВС, закону, указа альбо яшчэ чагосьці. Мне вельмі шкада юрыстаў ВС, якія напэўна маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю, не адзін год прапрацавалі ў органах юстыцыі, і ім, каб дагадзіць галоўнаму беларускаму службоўцу, даводзіцца выносіць такія нематываваныя рашэнні”, – заявіў Ю.Беленькі.

Паводле яго слоў, КХП–БНФ не мае намеру спыняцца на такім адказе з ВС. “Мы накіруем запыт у Вярхоўны суд, у якім папросім растлумачыць, якія органы маюць права ўзбуджаць крымінальную справу па факце фальсіфікацыі выбараў”, – сказаў Ю.Беленькі.


камэнтароў: 6

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: