Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У інтэрнэт-кафе могуць увесці рэгістрацыю наведвальнікаў і ўсталяваць відэакамеры
13:27, 29/01/2007

Выпадкі распаўсюджвання звестак, якія знеслаўляюць людзей, цераз “сусветную павуціну” налічваюць дзесяткі, калі не сотні, піша “Советская Белоруссия”. Газета не выключае, што з цягам часу ў інтэрнэт-кафе ўвядуць рэгістрацыю наведвальнікаў і ўсталююць у памяшканнях відэакамеры.

Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Берасцейскага аблвыканкама скардзяцца, што людзі не спяшаюцца звяртацца за дапамогай у міліцыю, калі іх абразілі ў Інтэрнэце. Тым не менш, на Берасцейшчыне ўжо ўзбудзілі некалькі крымінальных спраў па артыкуле 188 КК “Паклёп”.

– Аднойчы да нас звярнулася студэнтка з Баранавічаў. На адным з порнасайтаў з’явілася яе фота, прозвішча, тэлефон. Замучылі небараку званкамі! – успамінае начальнік так званага аддзела “К” Андрэй Галодка.

Высветлілася, што дзяўчыне “зрабіў ласку” яе былы хлопец – так ён своеасабліва адпомсціў за тое, што яна з ім рассталася. Вартавыя парадку вельмі хутка высветлілі, хто “павесіў” фота і суправадзіў яго подпісамі. Ужо адбыўся суд. Мсцівы кавалер аштрафаваны на 1.015.000 рублёў. Другая справа пакуль расследуецца, але сутнасць тая самая: помста, Інтэрнэт, дзяўчына…

– Неяк на электронную паштовую скрыню аддзела прыйшоў ліст з паклёпам на нашага супрацоўніка. Аўтара мы знайшлі. Крымінальную справу супрацоўнік ініцыяваць не стаў, прабачыў крыўдніку. Але да адміністрацыйнай адказнасці хулігана ўсё-ткі прыцягнулі, каб надалей такім не займаўся, – распавядае Андрэй Галодка.

Знайсці паклёпнікаў, якія ўзялі ў памагатыя Інтэрнэт, складана, але магчыма. І не выключана, што з часам колькасць такіх злачынстваў будзе расці, берасцейскія сышчыкі просяць уладальнікаў інтэрнэт-кафе весці рэгістрацыю наведвальнікаў і ўсталёўваць у памяшканнях відэакамеры. Гэта выключыць спакусу “пахуліганіць” з чужога кампутара, падагульняе “Советская Белоруссия”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: