Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Партыю апазіцыйных камуністаў могуць закрыць
14:49, 29/01/2007

У Беларусі прызначаная дата паседжання аб разглядзе пазову аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ). Гэту справу разгледзіць Вярхоўны суд краіны, паведамілі “Інтэрфаксу” ў судзе. Разгляд пазову пачнецца 5 лютага. У Вярхоўным судзе ўдакладнілі, што пазоў аб прыпыненні дзейнасці ПКБ ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі.

Раней у Мінюсце заявілі, што падчас праверак дзейнасці ПКБ міністэрства юстыцыі неаднойчы запытвала ў партыі дакументы аб колькасці яе сяброў, аднак неабходныя дакументы не былі прадстаўленыя, за што партыі Міністэрствам юстыцыі было вынесенае пісьмовае папярэджанне. У вызначаны ў пісьмовым папярэджанні тэрмін запытаныя Міністэрствам юстыцыі дакументы зноў не былі прадстаўленыя, канстатавалі ў Мінюсце.

“Міністэрства юстыцыі папярэджвала кіраўніцтва партыі пра магчымыя наступствы супрацьпраўнай дзейнасці. Аднак партыя працягвае ігнараваць заканадаўства і не робіць ніякіх дзеянняў, якія сведчылі б пра вяртанне яе ў межы прававога поля”, – адзначылі ў прэс-службе Мінюста.

З свайго боку першы сакратар ПКБ Сяргей Калякін адзначыў, што, на яго думку, “справа аб прыпыненні дзейнасці партыі павінна быць спыненая, бо не мае пад сабой юрыдычных падстаў”. Паводле яго слоў, у яго ёсць ліст з Міністэрства юстыцыі, дзе гаворыцца, што “з колькасцю сяброў у партыі ўсё ў парадку”.

У той час лідэр партыі адзначае, што “падрыхтаваны да ўсялякага павароту падзей” падчас судовага працэсу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: