Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«КоммерсантЪ»: «Русснефть» стала ахвярай абвастрэння супрацьстаяння Расеі і Беларусі 12:37, 29/01/2007
Учора стала вядома пра актывізацыю следства па крымінальных справах, узбуджаных па дачыненні да трох даччыных кампаній НК “Русснефть”. Супрацоўнікі Следчага камітэта (СК) пры МУС РФ правялі ператрусы і канфіскавалі дакументы ў “Русснефти” і дапыталі яе прэзідэнта Міхаіла Гуцырыева. Чуткі пра затрыманне спадара Гуцырыева, што з’явіліся пасля гэтага, у “Русснефти” ўчора абвергнулі. Па адной з версій, “Русснефть” стала ахвярай чарговага абвастрэння палітычнага супрацьстаяння Расеі і Беларусі, піша расейская газета «КоммерсантЪ».
Як “Коммерсанту” стала вядома ўчора з крыніц у СК, у канцы мінулага тыдня аператыўна-следчая брыгада правяла ператрусы і канфіскавала дакументы ў цэнтральным офісе НК “Русснефть” і яе даччыных кампаніях. У прэс-службе СК учора ад каментароў наконт гэтага адмовіліся, аднак супрацоўнікі камітэта неафіцыйна казалі пра тое, што падставай для следчых дзеянняў сталі новыя дадзеныя, атрыманыя падчас расследавання крымінальнай справы аб “пазапраўным прадпрымальніцтве, звязаным з атрыманнем прыбытку ў адмыслова буйным памеры ” (ч.2 п. “б” арт. 171 КК).
Справа была ўзбуджаная Генпракуратурай РФ у сярэдзіне лістапада 2006 года ў дачыненні кіраўнікоў трох даччыных прадпрыемстваў “Росснефти” – ЗАТ “Нефть-Ульяновск”, ААТ “Ульяновскнефть” і ААТ “Аганнефтегазгеология” (АНГГ). Потым справу накіравалі для расследавання ў СК. Па дадзеных следства, прыбытак ад рэалізацыі нафты, здабытай “Нефть-Ульяновском” з парушэннямі ліцэнзійных пагадненняў, склаў амаль 700 млн. руб., а прыбытак “Ульяновскнефти” – каля 2 млрд руб. АНГГ, як лічаць у пракуратуры, за адзін год здабычы нафты звыш ліміту прынесла навакольнаму асяроддзю і федэральнаму бюджэту шкоду на суму 5 млрд. руб.
Зрэшты, па версіі ананімнай вышэйшай інфармацыйнай крыніцы ў МУС, праблемы Міхаіла Гуцырыева ўзніклі пасля таго, як ён быў нібыта западозраны ў жаданні заблакаваць планы “Газпром нефти” па выкупе ў структур ТНК-ВР і Беларусі іх доляў у актывах НК “Славнефть” у Беларусі. Пацвердзіць або абвергнуць гэтую версію ў Ъ не атрымалася – невядома, пра якія актывы ідзе гаворка.
Адзначым, што ананімныя крыніцы, блізкія да Бінбанка, намякалі Ъ на нейкае дачыненне да сітуацыі структур Віктара Вексельберга акцыянераў ТНК-ВР. Прадстаўнікі Віктара Вексельберга ўчора заявілі Ъ, што нічога не чулі пра тое, што адбываецца ў “Русснефти”, і не маюць да гэтага дачынення. Пры гэтым увесь тыдзень беларускія службоўцы дэманструюць, што праблемы ў стасунках Расеі і Беларусі зусім не скончаныя.
У “Русснефти” кажуць, што не згодныя з ацэнкай шкоды, якая нібыта была прычыненая даччынымі кампаніямі НК дзяржаве. “Інкрымінаваны прыбытак за 2003-2005 гады ад перавышэння аб’ёму здабычы памылкова разлічаны як аб’ём перавышэння фактычнай здабычы над праектнай, памножаны на сённяшнюю сусветную цану нафты, без уліку падаткаў, якія складаюць 49% сумы выручкі і вытворчых выдаткаў – 43%. Па выніках праверкі з улікам цэнаў рэалізацыі таго перыяду рэальна атрыманы прыбытак адвольна павялічаны ў 28 разоў”,– адзначылі ў кампаніі. Акрамя таго, у НК адзначаюць, што “Аганнефтегазгеология” ў 2005 годзе (да гэтага года належаць парушэнні, што ставяцца ў віну кіраўніцтву) не ўваходзіла ў холдынг "Русснефть".
Пасля візіту следчых у “Русснефть” з’явіліся чуткі пра допыт і нібыта нават затрыманні прэзідэнта кампаніі Міхаіла Гуцырыева, а таксама іншых топ-мэнэджэраў НК і звязаных з ёй кампаній. У СК гэтыя дадзеныя афіцыйна не каментавалі, а неафіцыйна казалі пра тое, што “абвінавачаных сярод кіраўнікоў НК пакуль няма”.
Між іншым, прэс-сакратар “Русснефти” Эдуард Саркісаў паведаміў учора Ъ, што прэзідэнт кампаніі Міхаіл Гуцырыеў сапраўды даваў паказанні па гэтай справе “пасля навагодніх святаў”, але чуткі пра яго затрыманне “поўная лухта”. “Увечары ў пятніцу я сустракаўся з спадаром Гуцырыевым, а ў суботу размаўляў з ім па тэлефоне, абмяркоўваў справы НК, – паведаміў спадар Саркісаў. – У кампаніі ўпэўненыя, што пасля праверкі згаданых у справе фактаў абвінавачвання з кіраўнікамі нашых даччыных кампаній будуць знятыя”.