Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Казулін сустракаецца ў калоніі з сям’ёй 11:39, 29/01/2007
27 студзеня пачалося першае з моманту зняволення доўгатэрміновае спатканне палітвязня Аляксандра Казуліна з яго сем’ёй, паведамляе прэс-служба былога кандыдата ў прэзідэнты. Жонка Аляксандра Казуліна Ірына і дзве іх дачкі, Вольга і Юлія, прыехалі да яго ў калонію №3 пад Віцебскам.
Жонка палітвязня Ірына Казуліна прызналася, што да спаткання рыхтавалася ўся вялікая сям’я. “Натуральна, мы вельмі хацелі пабалаваць Сашу дамашняй ежай, тым, што ён больш за ўсё любіць. Мы прывезлі яму яго любімыя рыбныя катлеты, галубцы з агародніны, піражкі з капустай. Юлечка спякла Сашаў любімы пірог і каралеўскую ватрушку, сястра Лена прыгатавала рыбу, мая мама спякла торт. Але самае галоўнае – як гэта ні дзіўна гучыць – мы будзем побач 3 дні”, – падзялілася Ірына Казуліна.