Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевічу пагражаюць забаронай на выезд з Беларусі
14:29, 29/01/2007

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч абавязаны да 10 лютага выплаціць 4 мільёны 650 тысяч рублёў штрафу, прысуджанага яму судом Кастрычніцкага раёну Мінска нібыта за “наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы”. Сёння разам з копіяй судовай пастановы, Аляксандр Мілінкевіч атрымаў папярэджанне аб абавязковай выплаце да 10 лютага сумы штрафа. У адваротным выпадку, Мілінкевічу пагражае забарона на выезд з Беларусі.

25 студзеня бягучага году суд Кастрычніцкага раёна Мінска прыняў рашэнне прысудзіць лідэру аб`яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу штраф у памеры 4 650 000 рублёў за, нібыта, “наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы”. Суд адбываўся ў адсутнасці Аляксандра Мілінкевіча, які даведаўся пра працэс знаходзячыся з візітам у Літве, дзе сустракаўся з міністрам замежных справаў гэтай краіны.

Нагадаем, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл 26-29 лістапада 2006 году знаходзіўся Рызе, дзе браў удзел у саміце НАТА. Падчас праходжання пашпартнага кантролю ў аэрапорце “Мінск-2”, памежнікі, замест пашпарта палітыка, памылкова паставілі штамп у пашпарт яго сына, таксама Аляксандра. Заўважана гэта было толькі тады, калі палітык вяртаўся з Рыгі ў Мінск. Прычым Мілінкевіч сам паказаў памежнікам іх памылку. Аднак, памежнікі памылкі не прызналі і абвінавацілі Аляксандра Мілінкевіча ў наўмысным незаконным перасячэнні мяжы. Нягледзячы на гэта, суд, пасля разгляду складзеных памежнікамі дакументаў, прыняў рашэнне лічыць Мілінкевіча вінаватым у здзяйсненні правапарушэння.

Аляксандр Мілінкевіч вінаватым сябе не прызнае і рыхтуе ў парадку нагляду скаргу на рашэнне суда:

- Не заўважыць, што пашпарт не мой – гэта сур’ёзнае службовае парушэнне. Гэта відавочна, і факт неўважлівасці пагранічніка адлюстраваны ў пастанове суда. Хто вінаваты і хто павінен панесці адказнасць не выклікае сумневу. Палітычна матываванае рашэнне суда ніхто выконваць не будзе. Лічу, што сёння ўлада выкарыстоўвае гэты судовы працэс дзеля абмежавання маёй дзейнасці, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.


камэнтароў: 13

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: