Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка гаворыць пра разрыў дамоўленасцяў з Расеяй
11:37, 29/01/2007

Выступ Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён казаў пра неабходнасць ануляваць дамоўленасці з Расеяй, быў паказаны ў нядзелю на расейскім Першым тэлеканале. “Дэлегацыя, якая вядзе перамовы, атрымала ад мяне прамыя ўказанні: тыя кампаніі, што будуць прапаноўваць такія кантракты па такіх цэнах па прапампоўцы нафты ў Еўропу, будуць абкладацца дадатковай пошлінай, каб мы маглі кампенсаваць свае страты звыш сусветных цэнаў, – адзначыў Лукашэнка. – Мы ведаем таксама, дзе адчувальныя месцы тых, хто паспрабуе нас стукнуць. Калі нас сёння – мы вам таксама выкацім пошліны па трактарах, па халадзільніках, пральных машынах, тэлевізарах і іншым, мы ведаем, дзе выкаціць пошліны тым, хто будзе гэтым займацца”, – адзначыў беларускі кіраўнік. Сцвярджалі, што гэтую заяву беларускі кіраўнік зрабіў гэтымі днямі.

Аднак сёння прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі адмаўляе, што Беларусь анулявала пагадненне з Расеяй аб транзіце нафты, і адзначае, што такое тлумачэнне слоў кіраўніка дзяржавы – правакацыя, паведамляе РІА “Новости”.

Апошнія выказванні беларускага кіраўніка можна разглядаць, як зварот да Захаду з просьбай абараніць яго ад Расеі, лічыць NEWSru.com. Раней у інтэрв’ю ( было надрукаванае ў газеце Die Welt) вядомаму нямецкаму палітолагу Аляксандру Рару Аляксандр Лукашэнка называе сябе самым адкрытым прэзідэнтам у свеце і кажа, што не любіць фатаграфавацца “у гарнітурах для спартовых адзінаборстваў”. Ён прызнае, што ў нейкіх выказваннях яму варта было быць больш стрыманым, але скардзіцца, што на Захадзе наконт яго склалася скажонае меркаванне.

Лукашэнка абвергнуў заяву расейскага кіраўніцтва пра тое, што Расея субсідуе 41% бюджэту Беларусі. Ён адзначыў, , што “ў Расеі разыгрываецца камедыя” і гэта ўсё апраўданні Пуціна перад сваім насельніцтвам, незадаволеным адключэннем энергетычнага крана “брацкаму” народу. З нагоды спекуляцыі прадуктамі нафтаперапрацоўкі Лукашэнка зазначыў, што “гэта поўнае глупства”. “Мы купляем расейскую нафту па цэнах сусветнага рынку, мы плацім за тону нават на 40 даляраў больш, чым Украіна. Мы самі спажываем 8 млн. тон, 20 млн. мы перапрацоўваем на нашых нафтаперапрацоўчых заводах і прадаем як змазку і гаручае. Гэтаксама з расейскай нафтай паступаюць і іншыя вядучыя індустрыяльныя дзяржавы, у прыватнасці Нямеччына”, – сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што Беларусь спыніла транзіт расейскай нафты ў Еўропу цераз нафтаправод “Дружба” ў ноч з 7 на 8 2007 года і патрабавала ад РФ выплаты ўведзеных з 1 студзеня 2007 года мытных пошлін на нафту, што транспартуецца па нафтаправодах рэспублікі (на студзень яна складала 45 даляраў за тону нафты). Аднак пазней пастаўкі расейскай нафты былі адноўленыя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: