Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалаю Статкевічу далі першы за паўгоду адпачынак
15:26, 29/01/2007

Лідэру сацыял-дэмакратаў Мікалаю Статкевічу, які адбывае "хімію" ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, упершыню за паўгоду дазволілі наведаць хворага бацьку ў Баранавічах, паведаміла “Радыё Свабода”.

Амаль паўгоду таму Мікалая Статкевіча перавялі адбываць "хімію" з Баранавічаў у вёску Блонь Пухавіцкага раёну. З таго часу яму не давалі адпачынку і не дазвалялі сустракацца з хворым бацькам, які жыве ў Баранавічах. Палітыка не выпусьцілі з інтэрнату нават на навагоднія сьвяты. І вось 26 студзеня позна ўвечары Статкевіча выклікалі ў спэцкамэндатуру і дазволілі пайсьці ў адпачынак да панядзелка, 29 студзеня.

Такім чынам, у выходныя Мікалай Статкевіч наведаў бацьку, а ў панядзелак, вяртаючыся ў Пухавіцкі раён, сустрэўся з аднадумцамі зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), якую сам узначальвае. Нечаканаму паслабленьню Мікалай Статкевіч дае два тлумачэньні. Першае: міліцыянты мусілі адрэагаваць на паведамленьні мэдыя пра тое, што яго незаконна пазбаўляюць адпачынку. Другое: улады дэманструюць крок насустрач патрабаваньням Эўропы, якая патрабуе вызваленьня палітвязьняў.

"Магчыма, што зьбіраюцца выпусьціць кагосьці з палітвязьняў. Каб задобрыць Эўропу, найперш Нямеччыну. Верагодна, разглядаецца і мой варыянт, але, скажу шчыра, я б не хацеў, каб мяне гэтак скарысталі. Цяпер цяжэй Казуліну, ён больш атрымаў, вось хай вызваляюць яго, а мне засталося паўгоду, і я не хачу быць цацкай у гэтых гульнях", — сказаў “Радыё Свабода” Мікалай Статкевіч.

Правесьці адну з сустрэчаў у Менску з аднадумцамі Мікалай Статкевіч плянаваў на менскім чыгуначным вакзале, дзе чакаў электрычку ў Пухавічы. Але апоўдні 29 студзеня ўсіх наведнікаў вакзалу міліцыя папрасіла пакінуць памяшканьне на час праверкі. Людзям сказалі, што нібыта быў атрыманы тэлефонны званок пра замінаваньне вакзалу. Як пазьней паведаміў дзяжурны чыгуначнага вакзалу, "праверку закончылі, выбуховай прылады не знайшлі".

У 2005 годзе Мікалай Статкевіч быў пакараны двума гадамі пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў арганізацыі мітынгу пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія праваабаронцы і арганізацыя “Міжнародная амністыя” лічаць Мікалая Статкевіча вязьнем сумленьня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Цифровая и офсетная печать - Авангард
Путешествия
Деревообрабатывающее оборудование. станок многопильный Лесопильение.
жалюзи вертикальные на заказ