Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя тарыфы на электраэнергію для насельніцтва 15:28, 29/01/2007
Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва з 1 студзеня 2007 года зацверджаныя ў памеры Br 112,1 за 1 кВт.г. Аплата электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складзе Br 81,2. Пастановай урада зацверджаныя таксама новыя цэны на газ і цеплавую энергію для насельніцтва, паведамілі БЕЛТА у Апараце Савета міністраў.
Так, з 1 студзеня цана на прыродны газ у жылых дамах і кватэрах, а таксама садовых дамах (лецішчах) з індывідуальнымі лічыльнікамі газу і пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе Br 141,6, у летні – Br 242 за 1 куб.м. У дамах і кватэрах без індывідуальных лічыльнікаў газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння цана складзе Br 1936 з аднаго чалавека ў месяц.
Тарыф для насельніцтва на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння падвышаны з 1 студзеня да Br 36355,5 за 1 Гкал.
Такім чынам, тарыфы на газ і электрычнасць для насельніцтва ўзраслі на 20%, цеплавую энергію – на 12%. У выніку ў сярэднім плацяжы за паслугі ЖКГ павялічацца на $5. Падвышэнне тарыфаў абумоўленае падаражаннем у 2007 годзе энергарэсурсаў, якія пастаўляюцца ў Беларусь.